Ян Бажымоўскі (пам. 1687)
Выгляд
Ян Бажымоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1645 | ||||||
Смерць |
24 ліпеня 1687 |
||||||
��од | Бажымоўскія | ||||||
Бацька | Ян Бажымоўскі | ||||||
Дзеці | Казімір Бажымоўскі, Самуэль Бажымоўскі, Мікалай Бажымоўскі, Даніэль Бажымоўскі і Ян Бажымоўскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Ян Бажымоўскі (польск.: Jan Borzymowski; ? — 1687) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Бажымоўскіх герба «Бяліна». Нарадзіўся ў сям’і Яна.
Пасля сканчэння Кейданскай гімназіі ў 1667 годзе прызначаны катэхістам, пасля прапаведнік у Любчы і пры двары новагародскага харужага С. Францкевіча-Радзімінскага. У 1670—1681 гадах рэктар Слуцкай гімназіі і слуцкі прапаведнік. Віленскі прапаведнік з 1681 года і кансеньёр з 1685 года. Пасля смерці бацькі працягваў перакладаць на літоўскую мову Біблію.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Меў 7 сыноў, большасць з якіх сталі віднымі кальвінісцкімі дзеячамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Бажымоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.