Якаў Сямёнавіч Малайчук
Якаў Сямёнавіч Малайчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка 2015 (71 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Я́каў Сямё́навіч Малайчу́к (15 верасня 1944, в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці — 25 кастрычніка 2015, Пружаны) — беларускі харавы дырыжор, краязнаўца. Заснавальнік адзінага на Беларусі музея Рыгора Шырмы, які знаходзіцца ў Пружанах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў в. Дзераўная (цяпер у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на вайне ў 1945 годзе.
У 1961 Якаў скончыў Імянінскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча (дырыжорска-харавое аддзяленне). На трэцім курсе забраны на вайсковую службу. Скончыў вучылішча ў 1968 годзе і накіраваны на працу дырэктарам Ружанскай музычнай школы. Тут адразу зладзіў хор, які неўзабаве займеў папулярнасць па ўсёй Берасцейшчыне.
З 10 лютага 1971 — дырэктар Пружанскай музычнай школы. Менавіта ў час яго знаходжання на пасадзе дырэктара музычная школа ператварылася ў дзіцячую школу мастацтваў, а ў 1978 яна атрымала імя Рыгора Шырмы. У 1982 годзе пры школе Якуб Сямёнавіч стварыў мемарыяльны музей у імя славутага дырыжора. На пасадзе дырэктара працаваў да 15 чэрвеня 2005 года, пасля — выкладчык гэтай школы.
У 1976 Якаў Малайчук стварыў пры пружанскім Палацы культуры хор, які ўзначальваў да 1992 года. З 2003 кіруе народным камерным хорам пружанскага Палацу культуры[1]. Хор з’яўляецца дыпламантам разнастайных конкурсаў і фестываляў, выконвае творы беларускіх і замежных кампазітараў, духоўныя спевы.
У 1999 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2] за значны асабісты ўнёсак у памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу.
Зноскі
- ↑ Марына Вакульская.. В выходные Пружанщина принимала два фестиваля . Раённыя будні (13 лютага 2012).
- ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1 снежня 1999 г. N 702 «Аб узнагароджанні групы работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Брэсцкай вобласці дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь (13 лютага 2012).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Здановіч Іван Юльянавіч. Малайчук Якаў Сямёнавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Брэст: «Альтернатива», 2008. — С. 75—77. — 80 экз. — ISBN 978-985-6843-85-6.