Юрый Мікалаевіч Чарванёў
Пол | мужчынскі пол |
---|---|
Спецыялізацыя | 60 metres hurdles[d] |
Нарадзіўся |
15 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 187 см |
Юрый Мікалаевіч Чарванёў (нар. 15 студзеня 1958, Баранавічы) — беларускі спартсмен па лёгкай атлетыцы (бар’ерны бег), майстра спорту СССР міжнароднага класа. Вучань заслужанага трэнера і настаўніка Беларусі Уладзіміра Радчанкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу (цяпер — гімназія № 4 г. Баранавічы) і паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Пасля атрымання дыплома ў 1979 годзе працаваў інструктарам Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага аб’яднання «Дынама».
Пасля траўмы і працяглага лячэння давялося пакінуць лёгкую атлетыку. Зацікавіўся більярдным спортам, пачаў арганізоўваць чэмпіянаты па більярдзе. У 1984—1996 гадах — трэнер каманды спартыўнага таварыства «Дынама». З 2001 года — старшыня судзейскай калегіі міжнароднага камітэта па «Пірамідзе» (більярдны спорт).
З’яўляецца арбітрам міжнароднай катэгорыі па більярднаму спорту, неаднаразова прызначаўся галоўным суддзёй сусветных і кантынентальных форумаў па гэтым віду спорту.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы ў закрытых памяшканнях (г. Зіндэльфінген, Германія). Двойчы (1980, 1981) быў чэмпіёнам СССР па бегу на 60 і 110 метраў з бар’ерамі. З’яўляецца рэкардсменам Еўропы і свету (1977, 1980). Свой лепшы вынік Юрый Чарванёў паказаў у 1980 годзе — 7,54 секунды. На Алімпіядзе ў маскоўскіх Лужніках з-за застарэлай траўмы заняў толькі 8-е месца.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Черванёв Юрий Николаевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 470.
- Чарванёў Юрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 224.
- Черванёв, Ю. У меня все игроки — любимые / Юрий Черванёв; беседовала Ирина Полевая // Бильярдный мир. 2009. № 1 (21), 3 нояб.
- Колосова, Е. Барановичи — малая родина больших людей / Елена Колосава // Шаг (Барановичи). 2007. № 17. С. 7.