Перайсці да зместу

Юліус Вагнер-Яўрэг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліус Вагнер-Яўрэг
ням.: Julius Wagner Ritter von Jauregg
Дата нараджэння 7 сакавіка 1857(1857-03-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1940(1940-09-27)[3][1][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Balbine Karoline Wagner-Jauregg[d] і Anna Wagner-Jauregg[d]
Дзеці Julie Humann[d] і Theodor Wagner-Jauregg[d]
Род дзейнасці урач, неўролаг, псіхіятр, прафесар
Навуковая сфера Псіхіятрыя
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Саламон Штрыкер[d]
Вядомы як распрацавалы метад лячэння прагрэсіўнага паралічу
Партыя
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1927)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліус Вагнер Рытэр фон Яўрэг (ням.: Julius Wagner Ritter von Jauregg), пасля скасавання дваранскіх тытулаў у Аўстрыі — Юліус Вагнер-Яўрэг (ням.: Julius Wagner-Jauregg) (7 сакавіка 1857, Вельс, Верхняя Аўстрыя — 27 верасня 1940, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі псіхіятр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1927).

Скончыў Венскі ўніверсітэт; атрымаў у 1881 годзе ступень доктара медыцыны, працаваў у гэтым універсітэце на кафедры псіхіятрыі. У 1883—1889 гадах — асістэнт, затым дацэнт ў клініцы нервовых і псіхічных хвароб пры Венскім універсітэце, у 1889—1893 гадах — прафесар псіхіятрыі і неўрапаталогіі ўніверсітэта Грац, у 1893—1918 гадах — загадчык кафедры псіхіятрыі ў Венскім універсітэце.

Акрамя гэтага, быў дырэктарам псіхіятрычнай клінікі і на працягу некалькіх гадоў узначальваў прытулак для псіхічнахворых у Тропаў. Аўтар прац, прысвечаных лячэнню крэтынізму і зобу прэпаратамі шчытападобнай залозы і малымі дозамі ёду. У 1887 годзе паведаміў пра ўплыў захворванняў, якія суправаджаюцца павышэннем тэмпературы, на працяканне псіхозаў.

У 1890 годзе прапанаваў ужываць «ліхаманкавую» тэрапію для лячэння прагрэсіўнага паралічу, у 1917 годзе ўпершыню прышчапіў малярыю хворым, якія пакутавалі на гэтае захворванне. Абгрунтаваў прынцыпы «раздражняльнай» тэрапіі, распрацаваў методыку малярыйнай тэрапіі. Апошняя ўжывалася ім таксама пры лячэнні сіфілісу, неўрасіфілісу, склерозу, шызафрэніі. Аўтар прац па інфекцыйным псіхозе, праблемах спадчыннасці і судовай псіхіятрыі.

Зноскі

  1. а б Julius Wagner-Jauregg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julius Wagner-Jauregg // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вагнер-Яурегг Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Вагнер-Яурегг Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Krackowizer F., Berger F. Wagner-Jauregg, Julius // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 352. — 411 с.