Юзаф Быхавец
Выгляд
Юзаф Быхавец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Зыгмунт Ксаверый Грабоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1750 | ||||||
Род | Быхаўцы | ||||||
Бацька | Ян Мікалай Быхавец | ||||||
Маці | N з Прошынскіх[d] | ||||||
Жонка | Разалія з Біспінгаў[d] | ||||||
Дзеці | Аляксандр Быхавец, Адам Ян Віктар Быхавец і Ганна з Быхаўцаў[d] |
Юзаф Быхавец (каля 1750 — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Адзіны сын Яна Мікалая Быхаўца і невядомай па імі Прашынскай[1].
Крайчы вялікі літоўскі з 13 лістапада 1793[1].
Юзаф Быхавец валодаў маёнткам Магілёўцы[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Юзаф ажаніўся з Разаліяй з Біспінгаў, у іх было шмат дзяцей[1].
- Ганна (? — пасля 1847), у шлюбе з Юзафам Дзяконскім.
- Аляксандр Быхавец (? — да 1873). Верагодна, старэйшы з сыноў. У шлюбе з Даміцэляй Бучынскай (1803—1873).
- Адам Ян Віктар (1796 — ?). Ахрышчаны 24 студзеня па старым стылі. У першым шлюбе з Кацярынай Жулкоўскай, у другім — з Ізабэлай Ельскай.
- Тэкля.
- Пелагія.
- Ян Ігнацый (1800 — ?). Ахрышчаны ў Лыскаве 21 ліпеня па старым стылі.
- Юзэфа.
- Юзаф.
Зноскі
- ↑ а б в г Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. ; вып. 11 / рэд..: Ю. М. Бохан [і інш.]. — Мінск : НГАБ, 2013. — 318 с. — (серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»). ISSN 2225-4412.