Юзаф Балзукевіч
Юзаф Балзукевіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | польск.: Józef Bałzukiewicz |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1915 (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Вінцэнты Балзукевіч |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | рэлігійны жывапіс, пейзаж |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Балзукевіч (польск.: Józef Bałzukiewicz, літ.: Juozapas Balzukevičius, 1 красавіка 1867, Вільня — 11 лютага 1915, Вільня) — польскі мастак з вядомай дынастыі. Сын скульптара Вінцэнта Балзукевіча, брат мастакоў Баляслава і Луцыі Балзукевічаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай рысавальнай школе Івана Трутнева.
У 1887—1893 працягнуў навучанне ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Б. П. Вілевальдэ. Поспехі былі адзначаны некалькімі медалямі, у тым ліку вялікі сярэбраным медалём (1893). Тры гады працаваў настаўнікам малявання ў Чарапаўцы і на Украіне.
З 1897 жыў у Вільні. Выкладаў у бясплатных класах тэхнічнага малявання і чарчэння Юзафа Мантвіла і з 1912 кіраваў класамі. Заснаваў вячэрнюю студыю малявання. Адзін з заснавальнікаў Віленскага мастацкага таварыства (1908) і ўдзельнік арганізаваных грамадствам штогадовых вясновых выставак.
Аўтар рэалістычна выкананых сцэн жыцця і побыту літоўскіх сялян, відаў Вільні, партрэтаў, інтэр'ераў віленскіх касцёлаў, рэлігійных кампазіцый. Віды Вільні пісаў алеем і акварэллю. Акрамя таго, маляваў пяром і пастэллю, займаўся рэстаўрацыяй карцін. Рэстаўраваў, у прыватнасці, карціны Шымона Чаховіча ў касцёле Св. Рафала ў Вільні (тут жа яго карціны рэлігійнай тэматыцы). Сярод творчай спадчыны скульптара — медальён з выявай Юзафа Пілсудскага для ўпрыгожвання Сената Польшчы.[2].
Акадэмічную сухасць твораў Юзэфа Балзукевіча змякчаюць рысы імпрэсіянізму.
Пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Надмагільны помнік усталяваны ў 1925 (аўтар — брат Баляслаў Балзукевіч).
Галерэя твораў
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл місіянераў ў Вільні па вуліцы Субач. Папера, акварэль, 52 × 66 см
-
Вострая брама ў Вільне
-
«Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы», Вільня, 1912—1915
-
«Марыя Магдаліна», Вільня, прыпісваюць Юзафу Балзукевічу
Зноскі
- ↑ Józef Balzukiewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Наталля Маліноўская-Франке. Успомнім пра забытае.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Юзаф Балзукевіч на Вікісховішчы |