Элізабет Хэсельблад
Элізабет Хэсельблад | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1870[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1957[2][1] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 24 красавіка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Элізабета Хесельблад (шведск.: Maria Elisabeth Hesselblad; 4 чэрвеня 1870, Фаглавік, Вестра-Гёталанд, Швецыя — 24 красавіка 1957, Рым, Італія) — шведская медсястра, каталіцкая манахіня, ігумення кляштара ордэна Сальваторэ дзі Санта Брыгіта на плошчы Фарнезе ў Рыме. Прылічана да ліку блажэнных Папам Рымскім Янам Паўлам II (2000) і кананізавана Папам Францыскам (2016). Праведнік свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў лютэранскай сям’і ў Фаглавіку і была пятай з 13 дзяцей. У 1888 годзе пераехала ў ЗША, дзе вучылася догляду хворых у шпіталі імя Рузвельта ў Нью-Ёрку. Пазней працавала ў гэтай сферы з амерыканскімі католікамі. 15 жніўня 1902 года прыняла каталіцкае хрышчэнне ў капліцы кляштара Адведзін ў Вашынгтоне[3].
З 25 сакавіка 1904 года Хесельблад жыла ў Рыме. У 1906 годзе ўвайшла ў ордэн Сальваторэ дзі Санта Брыгіта[3]. Падчас нямецкай акупацыі Італіі ў часы Другой сусветнай вайны была ігуменняй кляштара, хавала ў кляштары яўрэяў і палітычных уцекачоў[4].
Памерла ў Рыме 24 красавіка 1957 года[3].
Беатыфікавана ў красавіку 2000 года Папам Рымскім Іаанам Паўлам II. 9 жніўня 2004 года ізраільскі Інстытут Катастрофы і гераізму «Яд ва-Шэм» надаў Элізабеце Хесельблад ганаровае імя «Праведнік народаў свету» за дапамогу яўрэям у часы Халакосту[4].
5 мая 2016 года кананізавана Папам Рымскім Францыскам у Ватыкане[5].
Зноскі
- ↑ а б Maria Elizabeth Hesselblad // GCatholic.org — 1997.
- ↑ Schäfer J. Maria Elisabeth Hesselblad // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ а б в Maria Elisabetta Hesselblad (англ.). vatican.va. Праверана 2015-7-19.
- ↑ а б Hesselblad Elisabetta (1870—1957)
- ↑ Папа Римский провозгласил святыми двух христианских подвижников из Польши и Швеции. . Праверана 4 чэрвеня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Agneta af Jochnick Östborn. For Sweden, I have given God my life! Elisabeth Hesselblads calling and Birgittine mission in Sweden. — Skellefteå: Artos, 1999.
- Called to Holiness. Blessed Elizabeth Hasselblad. — Vejbystrand: Catholica, 2000.
- Lars Cavallin: «Mother Mary Elisabeth Hesselblad OSsS from Fåglavik — pioneer of modern monastic life in Sweden» in Johnny Hagberg (editor): Monasteries and Monastic Life in the Medieval Diocese of Skara, Skara County Historical Society 2007.
- Marguerite Tjäder: Mutter Elisabeth — Die neue Blüte des Ordens saints Birgitta. EOS-Verlag, Sankt Ottilien 2002, ISBN 3-8306-7116-4.
- J. Berdonces, Hesselblad, Maria Elisabeth, in Dictionary of the institutes of perfection, vol. IV, Pauline Editions, Milan, 1977, coll. From 1530 to 1531.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Hesselblad Elisabetta (1870—1957)
- Maria Elisabetta Hesselblad (англ.). vatican.va. Праверана 2015-7-19.