Эльвіра Акімаўна Афанасьева
Эльвіра Акімаўна Афанасьева | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Эльвіра Акімаўна Афанасье��а (нар. 16 ліпеня 1939, Віцебск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1962 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1962 года — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў г. Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы (1966, 1983), Вясёлка (1981), ПДП жылых раёнаў Серабранка (1966), лесапаркавага пояса (1979), цэнтра Мінска (1973, 1983), Лошыцкай водна-зялёнай сістэмы (1982), праекты забудовы мікрараёнаў Сярова-2 (1976), па прасп. Машэрава, вул. Мельнікайтэ (1977), генпланы Мінска і праекты планіроўкі прыгараднай зоны (1965, 1982), комплексная схема аховы прыроды Мінска і прылеглай тэрыторыі (1985), развіцця спартыўных збудаванняў (1988), ПДП паўднёвай часткі водна-зялёнага дыяметра Мінска (1986).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект забудовы Мінска (1968, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Афанасьева Эльвира Акимовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)