Эглайнэ (рака)
Выгляд
Эглайнэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 248,4 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 56°08′16″ пн. ш. 25°52′33″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзвіна |
• Каардынаты | 56°13′10″ пн. ш. 26°12′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эглайнэ (лат.: Eglaine) — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Дунаўскай, Асарскай і Рубенскай валасцей Екабпілскага краю. Левы прыток ніжняга цячэння Даўгавы.
Даўжыня - 36 км. Пачынаецца ў балоцістай мясцовасці на поўнач ад Асары ў Асарскай воласці. У верхнім цячэнні праз сетку меліярацыйных канаў злучаецца з Вілкупэ, якая адносіцца да басейна Мемелі. Вусце Эглайнэ знаходзіцца на вышыні 82,7 м над узроўнем мора, за 219 км па левым беразе Даўгавы, каля населенага пункта Дунава у Дунаўскай воласці. Падзенне - 23 м. Плошча вадазборнага басейна — 207 км².