Чувашская мова
Чувашская мова | |
---|---|
Саманазва | Чӑваш чӗлхи |
Краіны | Расія |
Рэгіёны | Чувашыя, Татарстан, Башкірыя, Самарская вобласць, Ульянаўская вобласць, Саратаўская вобласць |
Афіцыйны статус | Чувашыя |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Chuvash State Institute of Human Sciences[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 1 152 404[1] |
Статус | ёсць пагроза знікнення[d][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | кірыліца (чувашскі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | чув 795 |
ISO 639-1 | cv |
ISO 639-2 | chv |
ISO 639-3 | chv |
WALS | chv |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 338 |
Ethnologue | chv |
IETF | cv |
Glottolog | chuv1255 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Чувашская мова (чуваш. Чӑваш чӗлхи) — нацыянальная мова чувашоў, дзяржаўная мова Чувашскай Рэспублікі, мова чувашскіх суполак, якія пражываюць за межамі Чувашскай Рэспублікі. У генеалагічнай класіфікацыі моў свету адносіцца да булгарской групы цюркскай моўнай сям’і (на думку шэрагу даследчыкаў, заходнехунскай галіны) і з’яўляецца адзінай жывой мовай гэтай групы.
Распаўсюджаны ў Чувашыі, Татарстане, Башкірыі, Самарскай, Ульянаўскай, Саратаўскай, Пензенскай абласцях, а таксама ў некаторых іншых абласцях, краях і рэспубліках Урала, Паволжа і Сібіры. У Чувашскай рэспубліцы з’яўляецца дзяржаўнай мовай (разам з рускай).
Колькасць носьбітаў — каля 1.150.000 чалавек (перапіс 2010 года); пры гэтым колькасць этнічных чувашоў па дадзеных перапісу 2002 года складала 1 млн. 637 тыс. чалавек; прыкладна 55 % з іх пражывае ў Чувашскай Рэспубліцы.
На чувашскай мове вядзецца выкладанне з 1-га па 5 клас у чувашская школах рэспублікі.
Чувашская мова вывучаецца як прадмет у школах Чувашскай Рэспублікі, вывучаецца як прадмет на працягу двух семестраў ў шэрагу ВНУ рэспублікі. У Чувашскай Рэспубліцы на чувашскай мове выходзяць рэгіянальныя радыё- і тэлепраграмы, выдаюцца перыядычныя выданні. Афіцыйнае справаводства ў рэспубліцы вядзецца на рускай мове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]М. І. Ягораў вылучае 3 асноўныя кампаненты ў глотагенезе чувашскай мовы:
Сучасная агульнанацыянальная чувашская мова склалася ў 15 ст. на базе дыялектаў сярэднебулгарскай мовы. Найважнейшую ролю ў глотагенезе выканалі 3 асноўныя кампаненты: 1) сярэднябулгарская мова-аснова (якая ўжо засвоіла значную колькасць сярэднекіпчацкіх запазычанняў, у тым ліку і лексіку мангольскага, пярсідскага, арабскага паходжання); 2) горнамарыйскі субстрат; 3) моцнае кантактнае ўздзеянне з боку казанска-татарскай і мішарскай моў, якое праяўляецца ў рознай ступені на ўсіх узроўнях чувашскай мовы.
Зноскі
- ↑ Перапіс-2010
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 8 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эктор Алос-и-Фонт, «Преподавание чувашского языка и проблема языкового поведения родителей», Чувашский государственный институт гуманитарных наук, 2015, Шупашкар.
- Скоро чувашский язык останется «какой-то культурной традицией»