Цьяў Ван Мінь
Цьяў Ван Мінь | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння |
Цьяў Ван Мінь (в’етн.: Châu Văn Minh, 11 лютага 1961, Ха Цінь, В’етнам) — вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Замежны член НАН Беларусі (2014), доктар філасофіі (1993), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1985). З 1993 — у Цэнтры даследаванняў хіміі прыродных злучэнняў (В’етнам). З 1994 — начальнік аддзела, з 1997 — намеснік дырэктара, з 2004 — дырэктар Інстытута хіміі прыродных матэрыялаў (В’етнам). З 2008 — прэзідэнт В’етнамскай акадэміі навук і тэхналогій (ВАНТ).
Навуковвая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы ў галіне біятэхналогіі і біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў. Вядзе актыўную работу па супрацоўніцтве з навуковымі і вучэбна-педагагічнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь з мэтай выканання сумесных навуковых праектаў у сферы энергетыкі, біятэхналогій, хіміі і новых матэрыялаў, накіраваных на стварэнне новых кампазіцыйных матэрыялаў, сучасных лекавых прэпаратаў для аховы раслін, а таксама павышэнне энергетычнай бяспекі за кошт дыверсіфікацыі розных відаў паліва. Адзін з ініцыятараў стварэння сумеснай навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогій прыродных і сінтэтычных біялагічна актыўных рэчываў Цэнтра ВАНТ — НАН Беларусі ў мэтах прасоўвання сумеснай навукова-даследчай дзейнасці адпаведных арганізацый у галіне біятэхналогіі і біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў; паскарэння камерцыйнага выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 6 патэнтаў.
Прэмія Міністэрства навукі і тэхналогій В’етнама (2005) за выдатныя дасягненні ў галіне навукі і тэхналогій у 2000—2005 гг. Нацыянальная прэмія В’етнама ў галіне навукі і тэхналогій (2012) за працу «Mining to use reasonably the Vietnamese marine organisms resources to produce the added value for the life»..
Узнагароджаны медалямі.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Chemical and biological of Acanthopanax trifoliatus (2004, у суаўт.); Potential of Vietnamese seaweed (2004, у суаўт.).
- Chemical and NF-kB activity of some Traditional Vietnamese Medicine (2004, у суаўт.).
- Bioactivity of Lipid and fatty acid from natural products sources (2005, у суаўт.).
- Pharmaceutical Vietnamese seaweed materials (2005, у суаўт.).
- Bioactivity compounds з Vietnam marine organisms (2007, у суаўт.).
- Mallotus genus: Chemical, bioactivity and chromatography fingerprint (2009, у суаўт.).
- Vietnamese marine organisms: Potentials and Challenges (2013, у суаўт.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]