Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Мінск)
Славутасць | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» | |
---|---|
53°55′58″ пн. ш. 27°34′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Архітэктар | Мікалай Міхайлавіч Дзятко[d] |
Першае згадванне | 1995 |
Будаўніцтва | 1995—1998 гады |
Стан | http://hramvp.by/ |
Сайт | hramvp.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Карастаянавай, у парку «Дружбы народаў».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1995—1998 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара М. М. Дзятко. Ініцыятарам стварэння мемарыяльнага храма выступілі Мінская праваслаўная епархія і рэспубліканская асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». З благаславення ўладыкі Філарэта храму-помніку нададзены статус дзеючай капліцы. Прыпісана да хрысцільнай царквы ў імя прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктура манумента заснована на стылізацыі форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства, яго маскоўскай галіны XV — XVII ст. Вырашана цэнтрычным 8-гранным вежападобным аб’ёмам, у завяршэнні якога пірамідальны каскад какошнікаў і цыбулепадобны купал на круглым барабане. Грані аб’ёму завершаны кілепадобнымі закамарамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Па 4 баках далучаны накрытыя бочкавымі дахамі і завершаныя кілепадобнымі закамарамі нізкія прамавугольныя аб’ёмы прытвора, бакавых прыдзелаў, апсіды. Тры ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі ў перспектыўных кілепадобных парталах. У асобным памяшканні створаны мемарыяльны музей чарнобыльскай трагедыі[1].
Зноскі
- ↑ Царква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых» Архівавана 25 верасня 2020.