Царква Узнясення Гасподняга (Расоны)
Праваслаўная царква | |
Царква ў гонар Узнясення Гасподняга | |
---|---|
| |
55°53′10″ пн. ш. 28°48′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Расоны |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1871 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква ў гонар Узнясення Гасподняга — праваслаўны храм. Царква пабудавана ў 1871 г. з бутавага каменю ў Расонах. Адрэстаўрыравана ў 1990-я гады.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму храма завершаны 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных шыйках). Па кананічна арыентаванай з захаду на ўсход планіровачнай восі да храма далучаюцца завершаная галоўкай званіца з бакавымі прыбудовамі панамарскай і прасвірні і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход вырашаны прысадзістай навіссю-рундуком на 2 прысценных калонах (характэрны атрыбут маскоўскіх храмаў 17 ст.). Высокія арачныя аконныя праёмы апяразаны цаглянымі кілепадобнымі ліштвамі. Храм прываблівае насычанай паліхроміяй — спалучэннем чырвонай цэглы архітэктурнага дэкору з бутавай муроўкай сцен, серабрыста-бляшанага даху з белымі барабанамі купалаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны Расоншчыны / А. М. Кулагін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 30-33.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [��эдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — ��інск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Узнясення Гасподняга (Расоны)
- Царква Узнясення Гасподняга (Расоны) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Узнясення Гасподняга (Расоны) на сайце Radzima.org
- Царква Узнясення Гасподняга (Расоны) на сайце «Архіварта»