Хуліян Горкін
Хуліян Горкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1987[3][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, пісьменнік, журналіст, публіцыст |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуліан Горкін (ісп.: Julián Gorkin, сапраўднае імя — Хуліян Гомес Гарсія (ісп.: Julián Gómez García), 1901, Беніфайра-дэ-лес-Вальс, Валенсія — 1987, Парыж) — іспанскі рэвалюцыянер-камуніст, пісьменнік, публіцыст і гісторык, рэдактар, трацкіст. Адзін з кіраўнікоў Рабочай партыі марксісцкага адзінства (POUM) падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын непісьменнага цесляра рэспубліканскіх перакананняў. З юнацтва ўдзельнічаў у левым руху. Будучы членам Камуністычнай партыі Іспаніі (у 1921 годзе ўдзельнічаў у стварэнні арганізацыі Кампартыі ў Валенсіі), сімпатызаваў Левай апазіцыі. За гэта быў у 1929 годзе выключаны з Камінтэрна, дзе працаваў у іспанскім аддзеле выканкама ў Маскве, а затым з французскім камуністычным рухам.
У гонар савецкага пісьменніка Максіма Горкага ўзяў псеўданім «Горкін».
Быў прыхільнікам адзінства антысталінісцкіх камуністычных сіл — трацкісцкай, бухарынскай і левакамуністычнай апазіцыі. Гэтыя ідэі знайшлі сваё практычнае ўвасабленне ў аб’яднанні трацкісцкай «Камуністычнай левай Іспаніі» і пераважна бухарынскага Рабоча-сялянскага блока (сам Горкін складаўся ў Рабоча-сялянскім блоку, але ідэйна быў блізкі да трацкізму). Утвораная імі ў 1935 годзе партыя атрымала назву Рабочая партыя марксісцкага адзінства. Горкін стаў міжнародным сакратаром і адным з вядучых публіцыстаў партыі.
Падчас грамадзянскай вайны перабраўся ў Барселону, дзе рэдагаваў друкаваны орган POUM «La Batalla». Пасля майскіх баёў 1937 года ў Барселоне, калі ўрадавыя сілы задушылі анархістаў і трацкістаў, Горкін быў асуджаны да 15 гадоў зняволення, але здолеў збегчы з турмы напярэдадні захопу горада франкісцкімі сіламі ў 1939 годзе. Пасля паразы Іспанскай рэспублікі ў вайне перабраўся ў Парыж.
У 1939—1940 гадах займаў пасаду сакратара Лонданскага бюро (Міжнароднае бюро рэвалюцыйнага сацыялістычнага адзінства).
У 1940 годзе эміграваў у Мексіку, дзе стаў часткай уплывовай трацкісцкай і антысталінісцкай сацыялістычнай абшчыны. Сумесна з Віктарам Сержам спрабаваў распрацаваць новую канцэпцыю рэвалюцыйнага сацыялізму.
У 1948 годзе вярнуўся ў Парыж, дзе ўдзельнічаў у «Сацыялістычным руху за Злучаныя Штаты Еўропы» і антыкамуністычным «Кангрэсе за свабоду культуры». У той жа час раскрыў для шырокай грамадскасці імя забойцы Льва Троцкага — Рамона Меркадэра (раней яго ведалі як Фрэнка Джэксана-Морнара).
У 1970-х уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю.
Пасля смерці Франсіска Франка вярнуў��я ў Іспанію.
Аўтар шэрагу прац па гісторыі рабочага і левага руху ў Іспаніі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gorkin Julian // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Cavallaro M. E., Giordano F. M. Julián Gómez (Gorkin) García // Dizionario storico dell'integrazione europea — ISBN 978-88-498-5144-1
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 14 жніўня 2015.