Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі | |
---|---|
балг.: Ратничество за напредък на българщината | |
Ідэалогія | шавінізм, нацыянал-сацыялізм, балгарскі нацыяналізм, антыкамунізм, антыкапіталізм, антысемітызм |
Этнічная прыналежнасць | балгары |
Рэлігійная прыналежнасць | Балгарская праваслаўная царква |
Дэвіз |
Наперад і ўверх! балг.: Напред и нагоре! |
Лідары | Асен Кантарджыеў, Іван Гёшаў, Аляксандр Белеў, Пётр Габроўскі, Барыс Стоілкаў, Клімент Даўкалычаў, Фані Папова-Мутафова |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | Балгарыя |
Сфарміравана | 19 ліпеня 1936 |
Расфарміравана | кастрычнік 1944 года (забароненая) |
Праціўнікі | Балгарская камуністычная партыя, ліберальныя арганізацыі |
Колькасць членаў | ад 1,5 тысяч (1938 г.) да 80 тысяч (1944 г.) гэтаксама называецца лічба да 300 тысяч |
Буйныя акцыі | пагром габрэйскіх крам 20 верасня 1939 года |
Хаўрус ратнікаў за прагрэс Балгарыі (балг.: Ратничество за напредък на българщината), па-іншаму: Хаўрус ратнікаў за прагрэс балгарскага нацыянальнага духу — балгарская нацыянал-шавіністычная ваенізаваная арганізацыя, якая існавала ў 1936-1944 гадах. ідэалагічна стаяў на антыкамуністычнай і антыкапіталістычнай Трэцяй пазіцыі. Вылучаўся крайнім антысемітызмам, быў близкім ад нацызму. Забаронены пасля запананавання БКП.
Структура нацыяналістычнай інтэлігенцыі
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя была створана ў 1936 годзе, у перыяд умацавання манархічнага рэжыму Барыса III. Ініцыятыву праявіла суполка праванацыяналістічнай інтэлігенцыі. Заснавальнікам і правадыром (балг.: Водач) Хаўрусу ратнікаў стаў прафесар аграноміі Сафійскага універсітэта Асен Кантарджыеў[1] — ветэран Першай сусветнай вайны, сын генерала Тодара Кантарджыева. Яго найбліжэйшым паплечнікам быў журналіст і нацыяналістычны баявік Іван Гёшаў. У кіраўніцтве Ратнікаў знаходзіліся пісьменнікі Дзімітар Талеў і Фані Папова-Мутафова (лічылася галоўным ідэолагам Хаўрусу), мастак Райко Аляксіеў, актывісты нацыяналістычнай моладзі Барыс Стоілкаў і Клімент Даўкалычаў, адвакаты Аляксандр Белеў і Пётр Габроўскі, будучы прэм'ер-міністр Балгарыі.[2]
Ратнікі ставілі задачу ўмацавання дзяржавы на аснове нацыянальных и рэлігійных «духоўных скрэп»[3]. Першапачаткова яны выказвалі падтрымку цару, шчыльна супрацоўнічалі з праваслаўнай царквой (хоць намагаліся ад яе больш нацыяналістычнай арыентацыі). Выступаючы з пазіцый крайняга нацыяналізму і антыкамунізму, жорстка крытыкавалі «бездухоўную» капіталістычную эканоміку, буржуазны парламентарызм і заходнюю дэмакратыю ў цэлым. Гэтыя рысы, а таксама люты антысемітызм, набліжалі ідэалогію Ратнікаў ад НСДАП.
Праграмная заява Саюзу «Къмъ социалната праўда»[4], выданая ў 1937 г., адмаўляла ідэі як буржуазнага прагрэсу, якія ўзыходзяць да еўрапейскіх рэвалюцый XVIII—XIX стагоддзяў, гэтак і марксізму. Сацыяльная справядлівасць разумелася як нацыянальная лучнасць, галоўнай перашкодай да яе дасягнення аб'яўлялася «габрэйскае засілле».
Сімвалам Ратнікаў з'яўляўся Сонечны крыж, лозунгам — слоган «Наперад і ўверх!» (балг.: «Напред и нагоре!»). Ратнікі насілі форму чырвонага колеру, дэманструючы гэтым гатоўнасць да канкурэнцыі з камуністамі за розумы і душы балгараў.
Ваенізаваны антысемітызм
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя будавалася па прынцыпах ваенізаванай сакрэтнасці, таму яе колькасць невядомая — нават у паліцэйскай статыстыцы быў вялікі роскід даных. Называліся лічбы ад 1,5 тысяч (1938 г.) да 80 тысяч (1944 г.) і нават да 300 тысяч.[5] У асноўным працу вялі заканспіраваныя ячэйкі, структураваныя па членскім «пяцёркам». Публічныя праяўленні былі адносна рэдкімі. Па параўнанню з іншымі ўльтраправымі ваенізаванымі арганізацыямі Балгарыі — перш за ўсё легіянерамі Лукава-Дочэва — Ратнікі лічуцца арганізацыяй больш элітарнай па кадраваму саставу, практыцы і эстэтыцы.
Канспіратыўная актыўнасць Ратнікаў выклікала ўсё большае нездавальненне ўладаў. У 1938 годзе арганізацыя была фармальна распушчаная, паліцыя штурмам узяла некалькі яе памяшканняў. Прафесар Кантарджыеў быў часова інтэрнаваны ў Коцеле, праследаванні наклаліся на сотні актывістаў.[6]
Найбуйнейшай акцыяй Ратнікаў з'яўлялася «балгарская Хрустальная ноч» — пагром габрэйскіх крам у Сафіі 20 верасня 1939 г. Адказнасць прыняў на сябе Аляксандр Белеў. 26 верасня 1939 г. урад Георгія Кёсеіванава выдаў пастанову, якая рэзка зрабіла палітыку больш жорсткай ў адносінах да недзяржаўных ваенізаваных арганізацый. Сябры Хаўрусу ратнікаў за прагрэс Балгарыі і Хаўрусу балгарскіх нацыянальных легіёнаў падлягалі звальненню з чыноўных пасад, выключэнню з вучэбных устаноў, нясенню працоўнай павіннасці.[7]
Нягледзячы на ідэйный манархізм і этатызм, у гады Другой сусветнай вайны Ратнікі пазіцыянаваліся як апазіцыя справа тагачаснаму рэжыму. Пры гэтым некаторыя кіраўнікі арганізацыі займалі высокія дзяржаўныя пасады. Аляксандр Белеў, які прайшоў стажыроўку ў Нямеччыне і вывучыў антысеміцкае заканадаўства Трэцяга рейха, з'яўляўся «камісарам па габрэйскіх пытаннях». Ён чынна супрацоўнічаў з гестапа, кіраваў дэпартацыямі габрэяў у нацысцкія канцлагеры — супраць чаго выступалі нават многія балгарскія фашысты на чале з Аляксандрам Цанкавым. У дэпартацыях удзельнічаў і Пётр Габроўскі, які пасля смерці цара Барыса некалькі дзён узначальваў урад.
Параза і канспірацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўступлення савецкіх войск у Балгарыю і прыхода да улады пракамуністычнага ўрада Кімона Геаргіева ў верасні 1944 Саюз ратнікаў быў. Белеў пакончыў з сабой, Гёшаў быў расстраляны, Райко Аляксіеў забіты, Габроўскі пакараны смерцю па прысуду Народнага суда. Талеў і Папова-Мутафова адбылі некалькі гадоў заключэння. Кантарджыеў бег у Аўстрыю і займаў пасаду міністра грамадскіх прац у пранямецкім эмігранцкім урадзе Цанкава. Потым ён перабраўся ў ЗША.
У тое жа час канспіратыўнае ўстройства Ратнікаў многім з іх дапамагло пазбегнуць рэпрэсій. Лічыцца, што ўльтраправы і пранацысцкі Хаўрус ратнікаў панёс у перыяд камуністычнага тэрору значна меншыя страты за больш умераныя партыя, якія адкрыта дзейнічалі.[8]
Некаторыя актывісты Ратнікаў пасля верасня 1944 г. уступілі ў балгарскую брыгаду СС, іншыя далучыліся да падпольнай афіцэрскай арганізацыі Цар Крум.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Нататкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Проф. Асенъ Кантарджиевъ – Водачътъ на Ратници за напредъка на Българщината
- ↑ Значка «Ратник»
- ↑ «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / ЗА БЪЛГАРСКИЯ ДУХЪ (1937 г.)
- ↑ «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / КЪМЪ СОЦИАЛНАТА ПРАВДА (1937 год.)
- ↑ «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / Нова радикално-националистическа формация
- ↑ «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / Властта не обича организацията
- ↑ Казасов, Д. (1949). Бурни години 1918—1944. София: «Народен печат».
- ↑ «Ратниците» — национализмът в сянката на фашизма. Между 1936 и 1944 в тази полуконспиративна организация членуват десетки хиляди млади българи / Ратническият светоглед