Хананій Самсонавіч Замскі
Хананій Самсонавіч Замскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1974 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач |
Месца працы | |
Альма-матар |
Хананій Самсонавіч Замскі (руск.: Хананий Самсонович Замский; 30 мая 1913, Баранавічы — 1974, Масква[1]) — савецкі дэфектолаг, спецыяліст у галіне алігафрэнапедагогікі. Прафесар (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны педагагічны дэфекталагічны інстытут. Працаваў у Навукова-практычным інстытуце спецыяльных школ (цяпер Інстытут карэкцыйнай педагогікі), супрацоўнічаў з А. Р. Лурыя, Ж. І. Шыф, І. І. Данюшэўскім . У 1950 годзе загадчык кафедры агульнай педагогікі ў педагагічным інстытуце г. Баранавічы. З 1951 года ў МДПІ імя У. І. Леніна, у 1951—1974 гадах загадчык кафедры алігафрэнапедагогікі, больш 10 гадоў дэкан дэфекталагічнага факультэта.
Па яго ініцыятыве і пры яго ўдзеле адкрыты дэфекталагічныя факультэты ў педагагічных інстытутах Свярдлоўска, Іркуцка, Ташкента.
Аўтар больш за 70 навуковых работ. Распрацоўваў шырокае кола праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі разумовага развіцця.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Замский Хананий Самсонович
- Хананий Самсонович Замский Архівавана 22 лютага 2020.