Фрэдэрык Сенгер
Фрэдэрык Сенгер, таксама Сангер CBE (англ.: Frederick Sanger; 13 жніўня 1918 г., Рэндкамб, Глостэршыр — 19 лістапада 2013[16]) — англійскі біяхімік, адзіны вучоны — двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі — у 1958 і 1980 (сумесна з У. Гілбертам і П. Бергам). Жанаты, мае двух сыноў і дачку.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939). З 1940 года працуе там жа. Доктарская ступень з 1943 года. З 1951 года член Медыцынскага даследчага савета і кіраўнік лабараторыі малекулярнай біялогіі гэтага савета. З 1983 года ў адстаўцы.
Асноўныя працы прысвечаны хіміі бялку і нуклеінавым кіслотам. З 1945 года Сенгер вывучаў структуру інсуліну. Ім быў распрацаваны дынітра-фторбензольны метад ідэнтыфікацыі канцавых амінагруп у пептыдах, з дапамогай якога яму атрымалася ўстанавіць прыроду і паслядоўнасць чаргавання амінагруп у інсуліне і расшыфраваць яго будову (1944—1954). Сенгер устанавіў, што інсулін мае агульную формулу C337N65O75S6, тры сульфідных мастка і складаецца з двух ланцугоў: ланцуга A, які змяшчае 21 амінакіслотны астатак, і ланцуга B, які змяшчае 30 амінакіслотных астаткаў. Гэтыя працы паслужылі асновай для сінтэтычнага атрымання інсуліну і іншых гармонаў.
У 1965 годзе прапанаваў пазначаць РНК і ДНК, прызначаныя для структурных даследаванняў, радыеактыўным ізатопам фосфару 32Р, што дазволіла ажыццяўляць працы з надзвычай малой колькасцю матэрыялу — 10−6 г. Устанавіў стру��туру 5S PHK (120 асноў; 1967) і ДНК фага ФХ174 (5375 асноў; 1977). У 1977 годзе прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці ДНК на якая вывучаецца аднаніткавай ДНК як на матрыцы.
Зноскі
- ↑ а б Frederick Sanger, 95, Twice a Nobel Laureate and a Genetics Pioneer, Dies — The New York Times, 2013. Праверана 21 жніўня 2014.
- ↑ Сенгер Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ DNA genius and double Nobel Prize winner Fred Sanger of Cambridge dies aged 95
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Frederick Sanger, 95, Twice a Nobel Laureate and a Genetics Pioneer, Die — The New York Times, 2013. Праверана 21 жніўня 2014.
- ↑ а б в Frederick Sanger - Biographical
- ↑ а б в г д Frederik Sanger CBE CH OM, Biographical Memoirs of the Royal Society Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ Fred Sanger (1918 – 2013) Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ https://doi.org/10.1098%2Frsbm.2015.0013
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Frederick Sanger Facts Праверана 14 жніўня 2017.
- ↑ Eukaryotism and Symbiosis: Intertaxonic Combination versus Symbiotic Adaptation
- ↑ Frederick Sanger - Biographical Праверана 14 жніўня 2017.
- ↑ Frederik Sanger CBE CH OM, BIographical Memoirs of the Royal Society Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ а б Frederik Sanger CBE CH OM, Biographical Memoir of the Royal Society Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ Seven days: 22-28 November 2013 (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сенгер, Сангер Фрэдэрык // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (1958) (англ.)
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (1980) (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэдэрык Сенгер
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Англіі
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Пашаны
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі Вялікабрытаніі
- Малекулярныя біёлагі
- Двойчы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі