Фрыц Блейль
Фрыц Блейль | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1966[3] (85 гадоў) ці 19 верасня 1966[4] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст Фрыц Блейль (ням.: Fritz Bleyl, 8 кастрычніка 1880, Цвікау — 19 жніўня 1966, Бад-Ібург) — нямецкі архітэктар і мастак-экспрэсіяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1901 годзе Ф.Блейль паступае на архітэктурнае аддзяленне дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт), дзе вучыцца разам з Людвігам Кірхнерам. 7 чэрвеня 1905 г. Блейль, Л. Кірхнер, Э. Хекель і К. Шміт-Ротлуф ствараюць экспрэсіянісцкую мастацкую групу «Мост» (Die Brücke), якая стала адной з найбуйнейшых культурных з’яў у мастацтве Германіі ХХ стагоддзя. На працягу некаторага часу Блейль працуе як вольны мастак, аднак з 1907 года, у сувязі з фінансавымі цяжкасцямі, пакідае «Мост», жэніцца і знаходзіць сабе месца выкладчыка малявання. З 1909 года жыве ў Фрайбергу (Саксонія).
У перыяд з 1910 па 1916 Ф.Блейль працуе ў Дрэздэне і ў Ростаку ў ро��ных архітэктурных бюро (напрыклад — у Дрэздэне ў Карнеліуса Гурміта). У 1919 годзе ён становіцца дзяржаўным саветнікам асветы, у 1940 — дзяржаўным саветнікам архітэктуры пры Дзяржаўнай архітэктурнай школе Берліна. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва Усходняй і Заходняй Германіі. У 1952 годзе пасяліўся ў Леверкузене. З 1958 і практычна да самай смерці Ф.Блейль жыве ў швейцарскім Лугана.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Fritz Bleyl // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 сакавіка 2020.