Перайсці да зместу

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Дэкан Алена Віктараўна Пагоцкая[d]
Месцазнаходжанне  Беларусь, Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Размяшчаецца ў будынку па вуліцы Рабкораўскай, 17 у Мінску.

Факультэт створаны ў 2003 годзе і з’яўляецца адукацыйным, навукова-даследчым і творчым цэнтрам. Асноўная мэта дзейнасці факультэта — вывучэнне і захаванне традыцыйнай беларускай культуры, а таксама спрыянне развіццю інавацыйных форм і жанраў сучаснага мастацтва.

У верасні 2021 года была ліквідавана кафедра этналогіі і фальклору, яе загадчык, дацэнт і кандыдат культуралогіі Вячаслаў Калацэй, звольнены[1]. Сярод выкладчыкаў кафедры былі прафесары Энгельс Дарашэвіч, доктар філасофскіх навук, Вольга Лабачэўская, доктар мастацтвазнаўства, Аляксей Рагуля, кандыдат філалагічных навук; старшы выкладчык Наталля Петухова, кандыдат педагагічных навук, і іншыя[2].

У структуру факультэта ўваходзіць чатыры кафедры:

  • кафедра харэаграфіі;
  • кафедра рэжысуры абрадаў і свят;
  • кафедра тэатральнай творчасці;
  • кафедра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зноскі