Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны
Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны | |
---|---|
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны | |
Дэкан | Станіслаў Аляксандравіч Чаропка |
Адрас | Беларусь, г. Гомель, вул. Кірава, 119 |
history.gsu.by |
Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1944 годзе як гістарычны факультэт. Пасля выпуску 1956 года падрыхтоўка гісторыкаў ва ўніверсітэце прыпынілася. У 1969 годзе ў рамках гісторыка-філалагічнага факультэта створана гістарычнае аддзяленне і аднавілася падрыхтоўка гісторыкаў. З 1988 года — самастойны факультэт. У 1991 годзе на факультэце створана юрыдычнае аддзяленне. У 1992 годзе арганізавана кафедра гісторыі Беларусі і факультэт перайменаваны ў гісторыка-юрыдычны. З ліпеня 1998 года падзелены на два самастойныя факультэты — гістарычны і юрыдычны. У 2021 годзе гістарычны факультэт перайменаваны ў факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (з 2019)