Уільям Джозеф Кейсі (англ.: William Joseph Casey; 13 сакавіка1913, Нью-Ёрк — 6 мая1987) — 13-ы дырэктар Цэнтральнай разведкі (з 20 студзеня 1981 года да 29 студзеня 1987 года, адміністрацыя Рэйгана). Кіраўнік выбарчай кампаніі Рэйгана. Каталік. Член Урада ЗША ў рангу міністра (раней дырэктар ЦРУ не ўключаўся ва ўрад ЗША), член Савета нацыянальнай бяспекі. Член Мальтыйскага ордэна. У якасці кіраўніка ЦРУ працягнуў ажыццяўленне аперацыі «Цыклон».
Заўвагі:1Да красавіка 2005 года Дырэктар Цэнтральнай разведкі дэ-факта таксама займаў пост Дырэктара ЦВУ, у красавіку 2005 года паўнамоцтвы Дырэктара Цэнтральнай разведкі былі падзелены паміж дырэктарам ЦРУ і Дырэктарам Нацыянальнай разведкі