Унітарныя адзінкі Англіі
Унітарныя адзінкі Англіі (англ.: Unitary authorities of England) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў Англіі, якія кіруюцца адным органам улады, якія аб'ядноўвае ў сабе функцыі і паўнамоцтвы савета графства і раённага савета.
Унітарныя адзінкі ўтвараюцца або шляхам дадатковага надання раённаму савету неметрапольнага графства функцый і паўнамоцтваў графства, або насупраць, савету графства дадаткова надаюць функцыі і паўнамоцтвы раёна. Большасць унітарных адзінак Англіі былі ўтвораны ў перыяд з 1995 па 1998 год, астатняя частка ў 2009 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унітарныя адзінкі, як спосаб адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу, сустракаюцца ва ўсіх рэгіёнах Англіі, акрамя Вялікага Лондана і маюць памеры ад 33 км² (Слау) да 5 013 км² (Нартумберленд). Паводле рэгіёнаў, 55 унітарных адзінак размеркаваны наступным чынам:
- Паўднёва-Усходняя Англія — 12 унітарных адзінак
- Паўднёва-Заходняя Англія — 11 унітарных адзінак
- Паўночна-Усходняя Англія — 7 унітарных адзінак
- Усходняя Англія — 6 унітарных адзінак
- Паўночна-Заходняя Англія — 6 унітарных адзінак
- Ёркшыр і Хамбер — 5 унітарных адзінак
- Іст-Мідлендс — 4 унітарныя адзінкі
- Уэст-Мідлендс — 4 унітарныя адзінкі
- Вялікі Лондан — унітарныя адзінкі адсутнічаюць
Усё 55 унітарных адзінак уключаны ў склад 30 з 48 цырыманіяльных графстваў Англіі:
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўнітарных адзінках Англіі паасобку, паводле даных 2001 года, пражывае ад 34 (Ратленд) да 499 (Корнуал)тыс. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 61 (Нартумберленд) да 4 638 (Портсмут) чал./км².
Спіс унітарных адзінак Англіі
[правіць | правіць зыходнік]Унітарныя адзінкі, вылучаныя тлустым шрыфтам, з'яўляюцца таксама і цырыманіяльнымі графствамі. Знак † паказвае на тое, што межы цырыманіяльнага графства шырэйшы за межы аднайменнай унітарнай адзінкі.
Тып | Год утварэння | Колькасць унітарных адзінак | Унітарныя адзінкі |
---|---|---|---|
Усяго | 55 |