Перайсці да зместу

Уладзіслаў Гуроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Гуроўскі
Władysław Gurowski
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Уладзіслаў Гуроўскі. Мастак Я.-Б. Лямпі старэйшы, 1790
Герб «Учэле»
Герб «Учэле»
Вялікі маршалак літоўскі
1781 — 1790
Папярэднік Юзаф Сангушка
Пераемнік Ігнацы Патоцкі

Нараджэнне 16 жніўня 1717(1717-08-16)[1]
Смерць 23 мая 1790(1790-05-23)[2][3] (72 гады)
Месца пахавання
Род Гуроўскія[d]
Бацька Мельхіёр Гуроўскі[d]
Маці Соф'я з Пшыемскіх
Жонка Ганна з Радаміцкіх[d]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Гуроўскі (каля 1715 — 23 мая 1790, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі каронны (17641768), маршалак надворны (17681781) і вялікі літоўскі (з 1781). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава і Белага Арла (1772), расійскіх ордэнаў Святой Ганны і Аляксандра Неўскага (1774).

Прадстаўнік шляхецкага роду Гуроўскіх герба «Учэле», сын Мельхіёра і Соф’і з Пшыемскіх. Разам з трыма братамі навучаўся ў Францыі, потым служыў у французскім войску.

У 1748 на даручэнне Морыца Саксонскага накіраваўся ў Пецярбург, дзе беспаспяхова спрабаваў падкупіць Аляксандра Бястужава з мэтай пераканаць расійскую імператрыцу Кацярыну II пасадзіць Маўрыція на сталец Герцагства Курляндскага і Земгальскага.

Адзін з найбольш уплывовых прадстаўнікоў прарасійскай групоўкі, супраціўнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». 24 сакавіка 1768 выступіў за ўвядзенне ў Рэч Паспалітую расійскіх войскаў з мэтай здушэння Барскай канфедэрацыі[4]. Інфармаваў расіян пра ўсе дзеянні караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, вінаваціў яго ў таемнай змове з Францыяй.

Ініцыятар стварэння і актыўны ўдзельнік Пастаяннай Рады, у 1775 правёў дэмаркацыю новай граніцы з Расіяй.

Зноскі

  1. Українська Вікіпедія — 2004.
  2. Władysław Roch Gurowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 172.
  4. Władysław Konopczyński. Konfederacja barska. T. I. — Warszawa, 1991. S. 46.