Тэрапія
Тэрапія (грэч. θεραπεία [therapeia] — лячэнне, аздараўленне) — працэс, мэтай якога з'яўляецца палягчэнне, зняцце ці ліквідацыі сімптомаў і праяў таго ці іншага захворвання, паталагічнага стану ці іншага парушэння жыццядзейнасці, нармалізацыя парушаных працэсаў жыццядзейнасці і ачуньванне, аднаўленне здароўя.
Тэрапеўтычныя падыходы
[правіць | правіць зыходнік]- Этыятропная тэрапія накіравана на ліквідацыю прычыны захворвання (напрыклад, антыбактэрыйная тэрапія пры інфекцыйных хваробах).
- Патагенетычная тэрапія накіравана на механізмы развіцця захворвання. Яна ўжываецца пры немагчымасці этыятропнай тэрапіі (напрыклад, замяшчальная тэрапія інсулінам пры цукровым дыябеце ў сувязі з недастатковай прадукцыяй гэтага гармону падстраўнікавай залозай і немагчымасцю, на сучасным узроўні развіцця медыцыны, аднавіць гэту функцыю).
- Сімптаматычная (паліятыўная) тэрапія ўжываецца для ліквідацыі асобных сімптомаў захворвання (напрыклад, ужыванне анальгетыкаў пры болі, гарачкапаніжальных прэпаратаў пры «высокай тэмпературы» і інш.) Яна можа ўжывацца ў дадатак да этыятропнай і патагенетычнай тэрапіі.
- Сімптаматычная тэрапія пры немагчымасці радыкальнага лячэння (тэрмінальная стадыя анкалагічнага захворвання і інш.) ажыццяўляецца ў рамках спектра лячэбна-сацыяльных мерапрыемстваў, званага паліятыўнай дапамогай.
Кансерватыўнае лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кансерватыўнае (нехірургічнае) лячэнне (уласна, тэрапія) ажыццяўляецца хімічнымі, фізічнымі і біялагічнымі метадамі.
Хімічныя і біялагічныя метады
[правіць | правіць зыходнік]Хімічныя і біялагічныя метады з'яўляюцца асноўнымі кансерватыўнымі спосабамі ўздзеяння на хворы арганізм. Да іх ліку адносяцца:
- фармакатэрапія (уключаючы хіміятэрапію)
- фітатэрапія
- імунатэрапія
і іншыя, больш рэдкія, метады.
Фізічныя метады
[правіць | правіць зыходнік]Да фізічных кансерватыўных метадаў лячэння адносяцца фізіятэрапія, масаж і лячэбная фізкультура, гідратэрапія. У большасці выпадкаў гэтыя метады з'яўляюцца дапаможнымі. Фізіятэрапеўтычныя метады складаюцца з уздзеянні на арганізм з дапамогай электрамагнітных і гукавых выпраменьванняў:
Хірургічнае лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Хірургічнае лячэнне фармальна выходзіць за рамкі ўнутранай медыцыны (тэрапіі). Ужываецца ў выпадку немагчымасці ці нізкай эфектыўнасці кансерватыўнага лячэння.
Тым не менш, тэрапію нельга лагічна супрацьпастаўляць хірургіі, паколькі хірургічнае ўмяшанне гэта прыватны выпадак лячэння (тэрапіі), які павінен ужывацца тады, калі гэта неабходна з пункту гледжання тэрапеўтычнай праграмы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Сімптаматычная тэрапія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Лечение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.