Тэафіл Ленартовіч
Тэафіл Ленартовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, пісьменнік, скульптар |
Дата нараджэння | 27 лютага 1822[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1893[1][2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zofia Szymanowska-Lenartowicz[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэафіл Ленартовіч (Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава — 3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 года ў эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балонскім універсітэце. Быў удзельнікам літаратурнай групы «Варшаўская цыганэрыя» (1840-я).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклорных песень, перадаваў каларыт сялянскага жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).
Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазіцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя з якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касцёлы.
Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тшашчкоўская (Манькоўская)[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Wybór poezji. Warszawa, 1991.
Зноскі
- ↑ а б Teofil Lenartowicz // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Teofil Aleksander Lenartowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Малюковіч С. Ленартовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Zięba M. Liryka Teofila Lenartowicza wobec pieśni ludowej. Wrocław, 1983. ISBN 83-04-01571-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэафіл Ленартовіч