Перайсці да зместу

Танцорка ў цемры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танцорка ў цемрыM:
англ.: Dancer in the Dark[1]
Постар фільма
Выканаўца галоўнай ролі спявачка Б’ёрк падчас прэм’еры фільма на Канскім кінафестывалі.
Жанр музычны фільм[d][6][7][…], драматычны фільм[8][9][…] і працэсуальная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Харэограф
Кінакампанія Canal+, Film4[d], France 3[d], Zentropa[d][18], Trust Film Svenska[d][18], Film i Väst[d][18] і Liberator Productions[d][18]
Працягласць 140 ± 1 хв.
Зборы 45 584 036 $[19][4][…]
Краіна  Данія і іншыя
Мова англійская
Год 17 мая 2000[2], 8 верасня 2000[3], 22 верасня 2000[4], 28 верасня 2000[5] і 2000
IMDb ID 0168629
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Танцорка ў цемры» (англ.: Dancer in the Dark) — музычны драматычны фільм 2000 года рэжысёра і сцэнарыста Ларса фон Трыера. Галоўныя ролі выканалі Б’ёрк, Катрын Дэнёў, Дэвід Морс[en], Петэр Стормарэ[en]. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі[20].

«Танцорка ў цемры» — трэці фільм у трылогіі Трыера «Залатое сэрца» пасля карцін «Рассякаючы хвалі[en]» (1996) і «Ідыёты[en]» (1998).

Прэм’ера фільма адбылася 17 мая 2000 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 53-га Канскага кінафестывалю, дзе была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» і Прыза за найлепшую жаночую ролю[en] для Б’ёрк. Кампазіцыя «I’ve Seen It All[en]» была намініравана на прэмію «Оскар» за найлепшую арыгінальную песню.

Cлоган фільма: «Каб бачыць, вочы не патрэбны»[20].

Штат Вашынгтон, 1964 год. Сельма — імігрантка з Чэхаславакіі. Дзяўчына вельмі любіць мюзіклы, яна працуе на заводзе і жыве з сынам у трэйлеры, які арандуе ў мясцовага паліцэйскага. Сельма знаходзіць выратаванне ад цяжкасцяў жыцця толькі ў музычных фантазіях. Дзяўчына пакутуе ад цяжкай хваробы, якая выклікае прагрэсіруючую страту зроку, і праз нейкі час гэтая ж хвароба пачынае развівацца і ў яе сына. Сельма мужна хавае сваю хваробу ад іншых, працягваючы працаваць, каб назапасіць грошай на аперацыю для сына. Але калі адна з машын на заводзе ламаецца па віне Сельмы, то яе звальняюць. А паліцэйскі, у якога яны арандуюць трэйлер, падгледзеўшы, дзе Сельма хавае грошы на аперацыю, крадзе іх…

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]
   Б’ёрк   –   Сельма Жэскава
   Катрын Дэнёў   –   Кэці (Квальда)
   Дэвід Морс[en]   –   Біл Х’юстан
   Петэр Стормарэ[en]   –   Джэф
   Джоэл Грэй[en]   –   Олдржых Новы[en]
   Кэра Сеймур[en]   –   Лінда Х’юстан
   Уладзіка Косціч[d]   –   Джын Ежэк
   Жан-��арк Бар   –   Норман
   Вінсент Петэрсан[en]   –   Сэмюэль
   Шыван Фэлан[en]   –   Брэнда
   Жэлька Іванек[en]   –   акруговы пракурор
   Уда Кір[en]   –   доктар Пакорны
   Енс Альбінус[en]   –   Морці
   Рэтэл Бін[fr]   –   суддзя
   Мішэль Флесас[en]   –   раззлаваны чалавек у кінатэатры
   Метэ Берггрэн[fr]   –   рэгістратарка ў лякарні
   Ларс Майкл Дзінесен   –   адвакат
   Катрын Фалькенберг[da]   –   Сьюзан
   Стэлан Скарсгард   –   акуліст

Арыгінальную музыку для фільма напісала ісландская спявачка і кампазітарка Б’ёрк, тэксты для песень былі напісаны ёй самой, а таксама Ларсам фон Трыерам і ірландскім паэтам Сьёнам Сігурдсанам. Акрамя таго, у фільме выкарыстана музыка Рычарда Роджэрса з мюзікла «Гукі музыкі». Саўндтрэк фільма адметны сумяшчэннем класічных аранжыровак з гукамі бытавых аб’ектаў, такіх як завадскія машыны і цягнікі.

Альбом з саўндтрэкам выйшаў у верасні 2000 года. У альбоме адсутнічае вакал акцёраў Дэвіда Морса, Кэры Сеймур і Уладзікі Косціч. У песні «I’ve Seen It All» партыю, выкананую ў фільме Петэрам Стормарэ, выконвае Том Ёрк. Акрамя таго, тэксты некаторых песень з альбома істотна адрозніваюцца ад тэкстаў песень, якія прагучалі ў фільме, што асабліва прыкметна ў трэку «Scatterheart». Магчыма, тэксты былі зменены, каб не раскрываць важныя дэталі сюжэту (саўндтрэк выйшаў у продаж раней, чым фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах), або каб запіс выглядаў больш самастойным альбомам. Трэк «My Favorite Things» у альбоме адсутнічае ўвогуле.

Кампазіцыі, якія прагучалі ў фільме (у парадку паказу):

  1. «Overture»
  2. «Cvalda» (з Катрын Дэнёў)
  3. «I’ve Seen It All» (з Петэрам Стормарэ[en])
  4. «Smith & Wesson» (з Дэвідам Морсам[en], Кэрай Сеймур[en] і Уладзіка Косцічам[d])
  5. «In the Musicals (Pt. 1)»
  6. «In the Musicals (Pt. 2)»
  7. «My Favourite Things»
  8. «107 Steps» (з Шыван Фэлан[en])
  9. «The Last Song»
  10. «New World»

Рэакцыя крытыкаў на фільм была неадназначнай. Высокай ацэнкі ўдастоілася стылістычная навізна карціны. Роджэр Эберт заявіў, што «Танцорка ў цемры» «руйнуе муры звычак, нагрувашчаныя вакол велізарнай колькасці фільмаў і вяртае да вытокаў. Гэта смелы і дзёрзкі жэст»[21]. Аднак сюжэтная лінія падвяргалася значнай крытыцы. Джонатан Форман з «New York Post» назваў фільм «таннай падробкай» і заявіў, што фільм «настолькі бязлітасны ў сваёй маніпулятыўнай сентыментальнасці, што калі б ён быў зняты ў больш традыцыйнай манеры рэжысёрам-амерыканцам, яго палчылі б дрэнным жартам»[22].

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 35 кінаўзнагародамі і яшчэ 49 намінацыямі[23]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.

  1. Danish Film Database Праверана 16 кастрычніка 2020.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0168629/releaseinfo?ref_=tt_ov_inf
  3. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=43313&type=MOVIE&iv=Basic
  4. а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=dancerinthedark.htm
  5. http://www.kinokalender.com/film1670_dancer-in-the-dark.html Праверана 17 снежня 2017.
  6. http://revistamedicinacine.usal.es/index.php/en/vol6/num2/600##4
  7. http://www.ekino.tv/filmy,Muzyczny,0,wszystkie,,2000.html
  8. а б в https://www.filmaffinity.com/en/film552917.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  9. http://www.metacritic.com/movie/dancer-in-the-dark Праверана 11 ліпеня 2016.
  10. https://web.archive.org/web/20160804161704/http://stopklatka.pl/film/tanczac-w-ciemnosciach Праверана 11 ліпеня 2016.
  11. а б в г д е ё ж з і к http://www.bbfc.co.uk/releases/dancer-dark-film Праверана 11 ліпеня 2016.
  12. а б в https://web.archive.org/web/20200301174714/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/dancer-in-the-dark.5570 Праверана 1 сакавіка 2020.
  13. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я http://www.imdb.com/title/tt0168629/fullcredits Праверана 11 ліпеня 2016.
  14. а б http://stopklatka.pl/film/tanczac-w-ciemnosciach Праверана 11 ліпеня 2016.
  15. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 30 лістапада 2016.
  16. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 лютага 2017.
  17. а б Danish Film Database
  18. а б в г https://web.archive.org/web/20180426000955/https://www.europeanfilmacademy.org/2000.98.0.html Праверана 14 снежня 2019.
  19. http://www.the-numbers.com/movies/2000/DDARK.php
  20. а б Dancer in the Dark (2000) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 лістапада 2021.
  21. Roger Ebert. Dancer In The Dark (англ.). Сайт Роджэра Эберта (20 кастрычніка 2000). Праверана 14 лістапада 2021.
  22. Jonathan Foreman. Dreck Dressed As Art – Despite 2 Good Performances, ‘Dancer’ Is Just Fakery with an Anti-american Drum To Beat (англ.). Сайт «New York Post» (22 верасня 2000). Праверана 14 лістапада 2021.
  23. Dancer in the Dark — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 лістапада 2021.
  • Georg Tiefenbach. Drama und Regie (Writing & Directing). Lars von Triers "Breaking the Waves", "Dancer in the Dark", "Dogville". — Würzburg: Königshausen & Neumann, 2010. — 252 p. — ISBN 978-3-8260-4096-2.