Перайсці да зместу

Сымон Вікенцьевіч Барыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сымон Барыс
Сымон Вікенцьевіч Барыс
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Сымон Струменскі
Дата нараджэння 20 мая 1937(1937-05-20) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Сымон Вікенцьевіч Барыс, 20 мая 1937, в. Касічы Вілейскага павета — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца.

Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы Вілейскага раёна (1957).

Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскай вобласці і Браўкоўскай школе Мінскага раёна, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе».

У 19922012 гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. З 1977 года жыве ў Мінску.

Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мн. “Тэхналогія”, 2001. — С. 16.
  • Сымон Струменскі. Страты Беларусі, або Доля беларускага народа. Мн., 2005. — С. 144.
  • Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. Мн., “Народная асвета”. 1986. — С. 174.
  • Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад і аўт. С.В. Барыс. Мн., “Полымя”, 1996. — С. 416.
  • Як у нас клічуць? Беларускія імёны. Мн., “Медысонт”, 2010. – С. 124
  • Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя. Мн., “Адукацыя і выхаванне”, 2012. — С. 240.
  • Беларускія песні і гімны. Мн., Выдавец А. Вараксін, 2012. – С. 380.
  • У сааўтарстве з Анатолем Рогачам. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  • Гісторыя Мінска. История Минска (у сааўтарстве групы). Мн.: БелЭн, 2006. –С. 696.
  • Гісторыя Беларусі, 1917-1945 гг.: 9-ы кл.: Эксперым. падруч. для шк. з бел. і рус. мовамі навучання / У.Н. Сідарцоў, С.В.Паноў; Пад рэд. С. В. Барыса; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Нац. ін-т адукацыі. Мн., 2002.

Зноскі

  • Борис Семён Викентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди. Дела / Под ред. И. В. Чекалова. Мн., 1999. С. 102.
  • Барыс Сымон Вікенцьевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Вілейскага раёна. Мн., 2003. С. 578, 579.
  • Саламевіч Я. Барыс Сямён Вікенцьевіч // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн., 2006. С. 147.
  • Цыганок Н. Л. Журналіст, краязнаўца, настаўнік… (Да 75-годдзя С. В. Барыса) //Выхаванне і дадатковая адукацыя. 2012, № 6. С. 58—61.
  • Крывашэй Д., Мальдзіс А. Літаратурныя мясціны Беларусі. Вілейскі раён //Маладосць. 2010, № 3. С. 143.
  • Год кніг Сымона Барыса // Наша слова. 2012. 26 верасня.