Сухопаль
Аграгарадок
Сухопаль
| ||||||||||||||||||||
Сухо́паль[1] (трансліт.: Suchopaĺ, руск.: Сухополь) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сухопальскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны захад ад горада Пружаны за 120 км ад Брэста, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[2][3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 1680 (з 1641[4]) года як вёска, дзяржаўн��я ўласнасць у Берасцейкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары вёскі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. У 1759 годзе ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор[3]. З 1795 года Сухопаль у складзе Расійскай імперыі. Вёска разам з іншымі была падаравана імператрыцай Кацярынай II палкаводцу П. А. Румянцаву-Задунайскаму[3]. З 1801 года вёска цэнтр воласці ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1905 годзе ў Сухопалі адбыліся сялянскія хвалаванні на чале з Д. Гваем[3]. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1925 года — цэнтр гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічалі падпольныя арганізацыі КПЗБ і КСМЗБ, гурткі Таварыства беларускай школы і Беларускай сялянска-работніцкай грамады[3]. Жыхары вёскі ўдзельнічалі ў Белавежскай забастоўцы рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадоў[3].
З 1939 года Сухопаль у складзе Беларускай СССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Шарашоўскага раёна, з 1956 года — Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі ў вёсцы і сельсавеце 305 чалавек.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1759 год — 86 жыхароў, 21 двор[3].
- 1921 год — 185 жыхароў[5].
- 2000 год — 454 жыхары, 180 двароў[3].
- 2002 год — 425 жыхароў, 169 двароў[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок з’яўляецца цэнтрам ААТ «Жураўлінае». Дзейнічаюць амдбулаторыя, сярэдняя школа, сельскі клуб-бібліятэка.
Помнікі гісторыі і культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1903) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000652
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. У 1965 годзе на магіле ўстаноўлены помнік. Побач мемарыяльны комплекс.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж ЭГБ 2001.
- ↑ Краязнаўства Берасцейшыны
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клімец М. П. Сухопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Клімец М. Сухопаль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 452. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сухопаль
- Агрогородок «Сухополь» // Сайт ОАО «Журавлиное» (руск.)
- Сухополь // Фотоэнциклопедия Беларуси
- Братская могила Воинов Красной Армии, аг. Сухополь, Пружанский район, Брестская область // Проект «Сохраним историю» (руск.)
- Сухопольский сельский клуб-библиотека (руск.) // Аддзел культуры Пружанскага раённага выканаўчага камітэта