Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)
Станіслаў Панятоўскі (16 верасня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (1722—1731), ваявода мазавецкі (1731—1752), кашталян кракаўскі (з 1752); генерал літоўскай артылерыі (1707—1709) і кавалерыі шведскага войска, генерал-лейтэнант польскага войска.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак», сын Францішка, лоўчага падляшскага, і Алены з Невяроўскіх.
Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад кіраўніцтвам прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам з імі перайшоў у часе Паўночнай вайны (1700—1721) на бок караля Швецыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сіл Аўгуста Моцнага і расійскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыццё Карлу XII.
У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Кан��танцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касцёл і палац — рэзідэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Яго сыны на сойме 1764 атрымалі княжацкі тытул.
Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Казімір (1721—1800) — падкаморы вялікі каронны (1742—1773), генерал польскага войска;
- Францішак (1723—1749) — канонік і пробашч кафедральнага касцёла ў Кракаве;
- Станіслаў Аўгуст (1732—1798) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі;
- Андрэй (1734—1773) — генерал-лейтэнант аўстрыйскага войска (1760), фельдмаршал (1771), князь Свяшчэннай Рымскай імперыі;
- Міхал Ежы (1736—1794) — біскуп плоцкі (1773), архібіскуп гнезненскі (1784).
Зноскі
- ↑ Stanislaw Poniatowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Stanisław Poniatowski h. Ciołek // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Панятоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 397. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Ваяводы мазавецкія (Рэч Паспалітая)
- Кашталяны кракаўскія
- Падскарбіі вялікія літоўскія
- Падстоліі вялікія літоўскія
- Старосты пшэмыскія
- Старосты люблінскія
- Старосты стрыйскія
- Старосты ратненскія
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1676 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 1762 годзе
- Памерлі ў Рэчы Паспалітай
- Пахаваныя ў Люблінскім ваяводстве
- Панятоўскія
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Асобы
- Нарадзіліся 16 верасня
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Генералы літоўскай артылерыі
- Генералы Рэчы Паспалітай
- Старосты рыцкія
- Старосты мастоўскія