Срджан Астоіч
Нарадзіўся |
10 студзеня 1983[1] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Сербія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Срджан Астоіч (сербск.: Srdjan Ostojic / Срђан Остојић; нар. 10 студзеня 1983) — сербскі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў у Сербіі, у асноўным за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У другой палове 2007 года гуляў у «Бяжаніі» ў найвышэйшай лізе чэмпіяната Сербіі, але па выніках сезона клуб пакінуў сербскую Суперлігу. Яшчэ тры гады Астоіч быў асноўным брамнікам клуба, які гуляў у другім дывізіёне.
У лютым 2011 года папоўніў склад «Гомеля», дзе з’яўляўся другім брамнікам. У жніўні 2012 года пакінуў гомельскі клуб[2]. У верасні 2012 года стала вядома аб яго вяртанні ў «Бяжанію»[3].
У снежні 2012 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У «Шахцёры» стаў другім брамнікам пасля Юрыя Цыгалкі, але пасля таго як у жніўні Цыгалка атрымаў траўму, у асноўным складзе стаў выступаць трэці брамнік Эдуардас Курскіс. Упершыню ў складзе гарнякоў з’явіўся на полі 20 кастрычніка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана», калі з-за няўпэўненай гульні Астоіча «Шахцёр» прайграў 1:2. Пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных, і другі раз з’явіўся на полі ў апошнім туры 1 снежня 2013 года, замяніўшы Курскіса, які атрымаў траўму.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў салігорскі клуб і ў сакавіку 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Бяжаніі»[5], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У ліпені 2015 года накіраваўся ў Боснію і Герцагавіну, стаўшы іграком клуба найвышэйшага дывізіёна «Дрына»[6]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з першалігавым «Земунам», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком казахстанскага клуба «Акжайык». Аднак ужо праз два месяцы пакінуў «Акжайык» і пазней вярнуўся ў «Земун».
У ліпені 2018 года далучыўся да інданезійскага клуба «Арэма». У лютым 2019 года зноў далучыўся да «Земуна», дзе заставаўся да канца сезона 2018/19, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Srdjan Ostojic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Остоич покидает «Гомель»(недаступная спасылка)
- ↑ Срдян Остоич до конца года подписал контракт с сербской «Бежанией»(недаступная спасылка)
- ↑ Остоич согласовал условия контракта с «Шахтером»
- ↑ Срджан Остоич продолжит карьеру во втором дивизионе Сербии
- ↑ Экс-вратарь «Гомеля» и «Шахтера» Остойич перешел в «Дрину»
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Сербіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі ФК Лакаматыва Бялград
- Ігракі ФК Будучнаст Дабанаўцы
- Ігракі ФК Жэлезнічар Бялград
- Ігракі ФК Сінджаліч Бялград
- Ігракі ФК Бяжанія
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дрына Зворнік
- Ігракі ФК Земун
- Ігракі ФК Акжайык Уральск
- Ігракі ФК Арэма