Смаліцкі сельсавет
Смаліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Смаліца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 859 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Смалі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Смаліца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дабужскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дабуж. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трылесіна, сельсавет перайменаваны ў Трылесінскі (Трылескі) сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 2 студзеня 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смаліца, сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі. 5 снежня 2011 года ў склад сельсавета з Следзюкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[1].
Насельніц��ва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 872 чалавекі[2], з іх 97,9 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,5 % — немцы[3]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 859 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 сакавіка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.