Свіслацкі сельсавет (Асіповіцкі раён)
Свіслацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Свіслач |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 403 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Свіслач.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Свіслацкі сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. 4 верасня 1940 года са складу сельсавета вылучаны рабочы пасёлак Ялізава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ясенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Буда, Галынка, Копча і Краснае)[1]. У 2017 годзе ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета была перададзена вёска Прыцерпа[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (13 населеных пунктаў) — 1737 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (14 населеныхт пунктаў) — 1403 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 2 снежня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 7 жніўня 2018. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.