Святлана Явар
Выгляд
Святлана Явар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Святлана Барысаўна Сачанка |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1968 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 2011 (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Бацька | Барыс Іванавіч Сачанка |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, літаратуразнаўца |
Мова твораў | беларуская |
Святлана Явар (сапр. Святлана Барысаўна Сачанка, 11 ліпеня 1968, Мінск — 15 чэрвеня 2011, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малодшая дачка пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва ўніверсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.
Памерла 15 чэрвеня 2011 года. Паводле В. Шніпа, яе цела знайшлі з вершам, прысвечаным бацькам[1]. Была крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках[2]. Прах пахаваны побач з бацькам, Барысам Сачанкам, на Усходніх могілках Мінска[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Раніца ў туманах» (Мінск: Бібліятэка часопіса «Маладосць», 1994)
- «Белы месяц» (Мінск: Мастацкая літаратура, 1994)
Зноскі
- ↑ Віктар Шніп. Пугачоўскі цырульнік Архівавана 29 кастрычніка 2020..
- ↑ Памерла Святлана Явар(недаступная спасылка)
- ↑ Вянок памяці: Сьвятлана Явар
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 15 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Паэтэсы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты