З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаслаў Ольгавіч (у хрышчэнні Мікалай; ? — 15 лютага 1164) — князь чарнігаўскі.
Сын Алега Святаславіча. У 1136 запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў з перапынкамі да 1141. У 1142 меў нейкую воласць «около Гомья» (Гомеля). У 1146 яму належалі Курск, Ноўгарад-Северскі, Карачаў, Колцеск, Дзедаслаў, але ў тым жа годзе ён выгнаны з Чарнігаўскай і Северскай зямель. У 1147 увайшоў у саюз з Юрыем Далгарукім, з дапамогай яго войск заняў зямлю вяцічаў, пасля вярнуў свае ўладанні. Калі Юрый Далгарукі заняў Кіеў (1149), Святаслаў Ольгавіч атрымаў ад яго «и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче» (Слуцк і Клецк з навакольнымі землямі), а каля 1155 — Мазыр. Паводле дагавора 1157 з вялікім кіеўскім князем Ізяславам Давыдавічам атрымаў Чарнігаўскую зямлю, а г. Ноўгарад-Северскі перадаў пляменніку Святаславу Усеваладавічу. Некаторы час у яго землях знаходзіўся пазбаўлены ўладанняў полацкі князь Рагвалод Барысавіч, якому Святаслаў Ольгавіч у 1158 дапамог войскамі вярнуць свае землі.
Зноскі
- Пазднякоў В. Святаслаў Ольгавіч // Б�� ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.