Сакратарыят ААН
Сакратарыят ААН — адміністрацыйны орган ААН, які абслугоўвае іншыя органы, выконвае праграмы і ажыццяўляе ў жыццё палітыку, распрацаваную імі. Праца Сакратарыята уключае: кіраўніцтва аперацыямі па падтрыманні міру; арганізацыю міжнародных канферэнцый па праблемах сусветнага значэння; падрыхтоўку аглядаў сусветных эканамічных і сацыяльных тэндэнцый і праблем; ажыццяўленне даследаванняў; перакладанне выступленняў, дакументаў; забеспячэнне сусветных сродкаў масавай інфармацыі звестак аб дзейнасці ААН.
Міжнародны персанал Сакратарыята налічвае 15 тысяч супрацоўнікаў з больш чым 170 краін, што працуюць як у цэнтральных установах у Нью-Ёрку, так і ў аддзяленнях па ўсім свеце.
Сакратарыят ўзначальвае Генеральны сакратар, якога прызначае Генеральная Асамблея на 5 гадоў па рэкамендацыі Савета Бяспекі.[1].