Сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Афіны)
Праваслаўны сабор | |
Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах | |
---|---|
грэч. Καθεδρικός Ναος Ευαγγελισμού της Θεοτόκου | |
| |
37°58′30″ пн. ш. 23°43′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Грэцыя |
Горад | Афіны |
Канфесія | Эладская праваслаўная царква |
Епархія | Афінская архіепіскапія[d] |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Тэафіл фон Хансен і інш. |
Дата заснавання | 1862 |
Будаўніцтва | 1842 — 21 мая 1862 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Дзеючы |
Сайт | iaath.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кафедральны сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Афінах (грэч. Καθεδρικός Ναος Ευαγγελισμού της Θεοτόκου), часта скарочана называецца Мітропалі — кафедральны сабор архіепіскапа Афінскага і ўсёй Элады.
Будаўніцтва сабора пачалося ў дзень Ражства 1842 года, падмурак яго заклалі кароль Грэцыі Атон і каралева Амалія. Для ўзвядзення храма выкарыстоўвалі мармур 72 разбураных у той час цэркваў у Афінах. Над праектам у цэлым працавалі 3 архітэктары, сярод якіх і Тэафіл фон Хансен. Праз тры гады ўсе будаўнічыя працы былі завершаны. 21 мая 1862 года сабор быў асвячоны ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Ευαγγελισμός της Θεοτόκου) у прысутнасці караля і каралевы Грэцыі.
Архітэктура комплексу
[правіць | правіць зыходнік]Сабор купальны, трохнефны. Унутры храма знаходзяцца грабніцы двух святых Грэцыі, забітых туркамі ў часы асманскай улады: Святога Філафея і Патрыярха Канстанцінопальскага Рыгора V. Першы быў закатаваны туркамі ў 1559 годзе за выкуп грачанак з турэцкіх гарэмаў, другі — павешаны па загадзе турэцкага султана Махмуда II, а яго цела кінута ў Басфор у 1821 годзе ў адказ на грэчаскае паўстанне 25 сакавіка, што прывяло да Грэчаскай вайны за незалежнасць. Яго цела было выратавана грэчаскімі маракамі, знаходзілася ў Адэсе, а ў 1871 годзе было перанесена ў Афіны.
Побач з саборам з поўначы збудавана невялікая Царква Святога Элефтэрыёса, яе часта называюцца Малым Метраполісам.
На плошчы перад саборам усталяваны дзве статуі: святому Канстанціну XI Драгашу і архіепіскапу Дамаскіну, які ў перыяд Другой сусветнай вайны стаў архіепіскапам Афінскім і ўсяе Элады, а таксама рэгентам караля Георга II і адначасова прэм'ер-міністрам Грэцыі ў 1946 годзе.
У 2009 годзе сабор па патрабаванні архіепіскапа Ераніма II быў зачынены на летнюю рэканструкцыю.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Афіны)
- Mitropoli (Cathedral), Athens