Перайсці да зместу

Рыгор Яўхімавіч Парэчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Яўхімавіч Парэчын
Род дзейнасці правазнавец, эканаміст
Дата нараджэння 8 сакавіка 1894(1894-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (44 гады)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у

Рыгор Яўхімавіч Парэчын (8 сакавіка 1894, в. Задашчэнне, цяпер у Пухавіцкім раёне — 28 чэрвеня 1938, Мінск, БССР) — беларускі правазнавец, эканаміст.

У 1920 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1924 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт. З 1921 года працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР. З 1924 года намеснік старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1931 годзе ў Інстытуце Савецкага будаўніцтва і права АН БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце эканомікі АН БССР.

Арыштаваны 24 студзеня 1937 года па адрасе: вул. Няміга, д. 16/2, кв. 10. На той момант быў жанаты, гадаваў дзіця. Асуджаны пазасудовым органам НКВД (па іншай інфармацыі — Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) па артыкулах 68, 69, 70 і 76 за «шкодніцкую работу ў навуковых установах БССР» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Растраляны 28 червеня 1938 года ў мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 жніўня 1957 года. Асабовая справа П. № 10776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў пытанні савецкай федэрацыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Падчас працы ў Інстытуце эканомікі АН БССР прымаў удзел у складанні першага ў Беларусі падручніка эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у даследаваннях па праблемам размяшчэння вытворчых сіл (у прыватнасці, далейшага размяшчэння ў Беларусі прамысловасці будаўнічых матэрыялаў). Даследаваў сыравінную базу прамысловасці мінеральных будаўнічых матэрыялаў. Менавіта ён абгрунтаваў мэтазгоднасць будаўніцтва буйных цагельных прадпрыемстваў у Петрыкаўскім, Горацкім і Асвейскім раёнах Беларусі, а таксама пашырэння цагельнай вытворчасці ў Дрысненскім раёне[1].

  • Парэчын Г. Савецкая Беларусь у зносінах з чужаземнымі дзяржавамі // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924.
  • Парэчын Г., Пінчук М. Асновы Савецкай Дзяржавы // Маладняк. 1927. № 1, с. 71-84; № 11, с. 79-92.
  • Парэчын Г. Наша Канстытуцыя. Мн., 1928.
  • Парэчын Г. Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.
  • Эканамічная геаграфія БССР. Мн., БАН, 1936. (У сааўтарстве.)
  • Парэчын Г. Сыравінная база прамысловасці мінеральных будматэрыялаў // Сацыялістычнае будаўніцтва. № 6-7. 1936. С. 42-51.

Зноскі