Перайсці да зместу

Рудольф Людвіг Мёсбаўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудольф Людвіг Мёсбаўэр
ням.: Rudolf Mößbauer
Дата нараджэння 31 студзеня 1929(1929-01-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 2011(2011-09-14)[3][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5] (1958) і дыплом[d][4] (1955)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Heinz Maier-Leibnitz[d][6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф Людвіг Мёсбаўэр (ням.: Rudolf Ludwig Mößbauer, 31 студзеня 1929, Мюнхен — 14 верасня 2011) — нямецкі фізік, спецыяліст у фізіцы атамнага ядра і элементарных часціц, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961).

Нарадзіўся ў Мюнхене і быў адным з двух дзяцей і адзіным сынам Людвіга Мёсбаўэра, фотатэхніка, і Эрны (у дзявоцтве Эрнст) Мёсбаўэр. Атрымаўшы пачатковую адукацыю ў мясцовых школах, ён паступіў затым у гімназію ў Мюнхен-Пазінг, якую скончыў у 1948 г. Некаторы час працаваў у аптычнай фірме і нягледзячы на несумненны талент піяніста, Рудольф вырашыў займацца фізікай, для чаго паступіў у Тэхнічны інстытут Мюнхена (цяпер — універсітэт). У 1952 г. — стаў бакалаўрам, у 1955 г. — магістрам, а ў 1958 г. — доктарам. На працягу акадэмічнага 1953/54 г. працаваў выкладчыкам матэматыкі ў тым жа універсітэце.

У 1961 г. Мёсбаўэр падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за даследаванне рэзананснага паглынання гама-выпраменьвання і адкрыццё ў гэтай сувязі эфекту, які носіць яго імя». Адным з першых выкарыстаннем эфекту Мёсбауэра стала ў 1959 г. праца Р. В. Паўнда і Г. А. Рэбкі з Гарвардскага ўніверсітэта, якія скарысталіся гэтым эфектам для пацверджання прадказання Альберта Эйнштэйна аб тым, што гравітацыйнае поле здольна змяняць частату электрамагнітнага выпраменьвання. Вымярэнне змены частаты гама-прамянёў, выкліканага адрозненнем гравітацыйнага поля ля падножжа і наверсе 70-футавай вежы, цалкам пацвердзіла агульную тэорыю адноснасці Эйнштэйна. Эфект Мёсбаўэра дазваляе таксама атрымаць інфармацыю аб магнітных і электрычных уласцівасцях ядраў і навакольных іх электронаў. Гэты эфект знаходзіць прымяненне і ў такіх разнастайных галінах, як археалогія, хімічны каталіз, будова малекул, валентнасць, фізіка цвёрдага цела.

Зноскі

  1. а б Мёссбауэр Рудольф Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. а б Rudolf Ludwig Mossbauer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Münchner Physik-Nobelpreisträger Mößbauer ist tot // BildB: Axel Springer SE, 2011.
  4. а б в г English Wikipedia community Wikipedia — 2001. Праверана 31 студзеня 2020.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #121192334 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. а б Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 31 студзеня 2020.
  8. https://www.pas.va/en/academicians/deceased/moessbauer.html
  9. NNDB — 2002.
  10. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-51311.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  11. www.ae-info.org