Рудня Лозаўская
Вёска
Рудня Лозаўская
|
Ру́дня Ло́заўская[1] (трансліт.: Rudnia Lozaŭskaja, руск.: Рудня Лозовская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На ўсходняй ускраіне меліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Невялікая частка забудовы змесцавана за каналам, на ўсходзе ад галоўнай вуліцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: млын, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 431 дзесяцін зямлі.
У 1925 годзе ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі забілі 10 жыхароў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 34 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1881 год — 32 двары, 198 жыхароў.
- 1897 год — 46 двароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 301 жыхар.
- 1925 год — 45 двароў.
- 1959 год — 249 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 34 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ло́заўская Ру́дня
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх