Перайсці да зместу

Роберт Саўці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Саўці
Robert Southey
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 жніўня 1774(1774-08-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1843(1843-03-21)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Robert Southey[d][5][6]
Маці Margaret Hill[d][7][6]
Жонка Edith Fricker[d] і Caroline Anne Southey[d]
Дзеці Margaret Edith Southey[d], Edith May Southey[d], Herbert Castle Southey[d], Emma Southey[d], Bertha Southey[d], Katherine Southey[d], Isabel Southey[d] і Charles Cuthbert Southey[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, гісторык
Кірунак рамантызм
Жанр балада, паэма
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Саўці (англ.: Robert Southey; 12 жніўня 177421 сакавіка 1843) — знакаміты англійскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».

Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосці захапляўся ідэямі французскай рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Уот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Іспаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго балады напісаныя на сюжэты з гісторый і легенд гэтых краін, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).

Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэм — кожная на сюжэт з міфалогіі розных народаў: «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).

«Родэрык» — самы паспяховы з эпічных твораў Саўці, напісаны на сюжэт барацьбы хрысціян з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад'ём патрыятычных пачуццяў паэта аблямаваны мастацкім і меладычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На смерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.

У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-лаўрэатам; пасля Саўці гэта званне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было звязана з абавязкам пісаць оды, прысвечаныя членам каралеўскай сям'і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучаснікамі (у прыватнасці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[8] і ў сатырычнай паэме «Відзеж суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сервілізм датычна манарха і еўрапейскай рэакцыі 1810-х1820-х гадоў.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

  1. а б в г д Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 689–690.
  2. а б Robert Southey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Саути Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118798146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  6. а б Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнегат? / Усё яшчэ з лейкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысвячэнне, 1—4