Рафаэла Джаваньёлі
Выгляд
Рафаэла Джаваньёлі | |
---|---|
італ.: Raffaello Giovagnoli | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1838[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1915[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, палітык, журналіст |
Гады творчасці | з 1868 |
Жанр | гістарычны раман[d] |
Мова твораў | італьянская мова |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рафаэла Джаваньёлі (італ.: Raffaello Giovagnoli; 13 сакавіка 1838, Рым — 15 жніўня 1915) — італьянскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выкладаў гісторыю ў Рыме. Удзельнік Рысарджымента, паплечнік Дж. Гарыбальдзі.
У гістарычных раманах пра Старажытны Рым «Плаўтыла» (1878), «Сатурніна» (1879), «Месаліна» (1885) і інш. адлюстраваўся рамантычны пафас барацьбы супраць тыраніі. Вядомасць яму прынёс раман «Спартак» (1874, неаднаразова экранізаваны) пра паўстанне гладыятараў і рабоў у І ст. да н.э., які ўзвя��ічвае вобраз раба, што выступіў супраць прыгнёту. Аўтар гістарычных прац пра рэвалюцыю 1848— 49 у Італіі, папулярнай гісторыі Рысарджымента.
На беларускую мову яго раман «Спартак» пераклаў М. Паслядовіч.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Спартак. Мн., 1997.
Зноскі
- ↑ а б Castro R. D. GIOVAGNOLI, Raffaello // Dizionario Biografico degli Italiani — 2001. — Vol. 55. Праверана 22 лютага 2016.
- ↑ Raffaello Giovagnoli // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Джаваньёлі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.