Размовы пра шаблон:Папы Рымскія
Выгляд
Прынамсі ў артыкулах "Рыгор" як варыянт не блага было б пакінуць, у літаратуры ён дамінуе, чаму ў БЭ так вырашылі для мяне загадка. --Максім Л. (размовы) 21:56, 29 лістапада 2015 (MSK)
- У мяне склалася якраз адваротнае ўражанне. Каб у АК папаў рымскіх называлі Рыгорамі, я не сустракаў. Больш таго, што ў каталіцкіх, што ў праваслаўных крыніцах пераважае царкоўнае імя Грыгорый.
- Што да БЭ, як па мне, то загадкі няма: мы ж не называем Дыянісіяў (Дзіянісіяў) Дзянісамі (сітуацыя абсалютна аднолькавая); а Ёханаў, Джонаў, Хуанаў, Жанаў - Іванамі. І БЭ - далёка не адзіная АК з "Грыгорыямі".
- Рыгор - выключна беларускае свецкае імя, якое некалі ўзнікла ў гутарковым маўленні праз фанетычнае спрашчэнне імя "Грыгорый". Дзяцей "Рыгорамі" ніколі не хрысцілі і не хрысцяць. Так што, называць пап рымскіх "Рыгорамі" даволі спрэчна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:26, 29 лістапада 2015 (MSK)