Пінхас Уладзіміравіч Сабсай
Пінхас (Пётр) Уладзіміравіч Сабсай | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1980 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Падданства | Расійская імперыя |
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Уплыў на | Mikhail Adolʹfovich Minkus[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Званні |
Пінхас (Пётр) Уладзіміравіч Сабса́й (руск.: Пинхос (Пётр) Владимирович Сабса́й; 1893—1980) — азербайджанскі савецкі скульптар. Народны мастак СССР (1973). Правадзейны член АМ СССР (1947). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1942). Член УКП(б) з 1945 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучоба і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пінхас Сабсай нарадзіўся 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1893 года ў Адэсе.
Рана праявіў мастацкую цікавасць, якая заахвоціла будучага скульптара наведваць бясплатную студыю рысунку пры Адэскім мастацкім вучылішчы, а затым паступіць на скульптурнае аддзяленне ў 1908 годзе. Нястача матэрыяльных сродкаў вымушала Сабсая ў летнія месяцы працаваць у ляпных дэкарацыйных майстэрнях, якія праводзілі працы па скульптурным аздабленні будынкаў.
У 1915 годзе Пінхас Сабсай скончыў Адэскае мастацкае вучылішча па першым разрадзе і быў па-за конкурсам прыняты на скульптурнае аддзяленне Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у клас прафесара А. Ц. Матвеева, затым — Г. Р. Залемана.[2] Аднак у сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны неўзабаве быў прызваны на ваенную службу.
Дэмабілізаваўшыся ў 1917 годзе, Сабсай вяртаецца ў скульптурную майстэрню Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў. Там жа ён пачынае сваю педагагічную дзейнасць.
Ужо ў 1918 годзе Пінхас Сабсай выканаў некалькі скульптурных партрэтаў У. І. Леніна, манументальны барэльеф «Праца», які ўпрыгожыў фасад Чырвонаармейскага тэатра ў Адэсе.
У 1922 годзе Сабсай вяртаецца ў Петраград-Ленінград для працягу сваёй адукацыі ў Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (былая Акадэмія мастацтваў), які скончыў у 1925 годзе.
Творчасць у Баку
[правіць | правіць зыходнік]У 1926 годзе Сабсай пераязджае ў Баку.
З гэтага перыяду творчасць скульптара непарыўна звязана з Азербайджанам.
З 1928 года выкладаў у АзМВ імя А. Азімзадэ. Сярод вучняў Сабсая — найвыдатнейшыя скульптары Азербайджана, у тым ліку Міралі Міркасімаў.
У 1930 годзе ўрачыста адкрываецца помнік Мірзу Ахундаву[3].
Нароўні з манументальнымі помнікамі ў Баку, Сабсай шмат працуе над барэльефам.
У 1932 годзе Сабсай выконвае 22-мятровы барэльеф з 55 фігурамі «Ад фізкультуры да працы і абароны», пастаўлены ў Палацы фізкультуры ў Баку, у 1933 годзе шэраг барэльефаў для фае Бакінскага Рабочага тэатра, у 1937 годзе 12-мятровы барэльеф «Ударнікі свідравання», прысвечаны бакінскім нафтавікам.
Пінхас Сабсай сканаў 25 ліпеня 1980 года. Пахаваны на Алеі ганаровага пахавання ў Баку.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя творы:
- Мірзу Фаталі Ахундаву (1930),
- помнік Сяргею Кіраву (архітэктар — Л. А. Ільін) у Парку імя С. М. Кірава ў Баку (1939), за які быў ганараваны Сталінскай прэміяй у 1942 годзе, (Парк цяпер — Алея Шахідаў у Баку, помнік Кіраву знесены ў 1991 годзе)
- помнік У. І. Леніну ў Краснадары (1956), Баку (1957), Магілёве (1957).
- Шматлікія партрэты, сярод якіх партрэт А. С. Пушкіна «Элегія», «Партрэт знатнага свідравога майстра М. П. Каверачкіна» (1954), і творы ў галіне манументальнага рэльефу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- народны мастак СССР (1973)
- заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1959)
- Сталінская прэмія першай ступені (1942) — за помнік С. М. Кіраву ў Баку
- ордэн Леніна (09.06.1959)
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Зноскі
- ↑ Сабсай Пинхос Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Большая Советская Энциклопедия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 снежня 2009.
- ↑ Фота помніка Мірзу Фаталі Ахундаву ў Баку Архівавана 5 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сабсай Пінхас Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Новрузова Д. Г. Монументальная скульптура Советского Азербайджана. — Баку, 1960.
- Большая Художественная Энциклопедия. — М., 2008.
- Справочник «Художники». — М., 1984.
- Большой Российский энциклопедический словарь. — М., 2003.
- Большая Советская энциклопедия. 3-е издание. — М., 1969—1978.
- Рогинская Ф. П. В. Сабсай. — М., 1958.
- Наджафов М. «Творчество, приносящее радость» (К восьмидесятилетию П. В. Сабсая), «Искусство», 1973, № 11.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- САБСАЙ Архівавана 8 лістапада 2011.
- Майстар Сабсай і яго вучні(недаступная спасылка)
- Сабсай Пінхас Уладзіміравіч
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Баку
- Пахаваныя на Алеі ганаровага пахавання ў Баку
- Асобы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Азербайджана
- Скульптары XX стагоддзя
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Члены КПСС
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя мастакі СССР
- Мастакі паводле алфавіта
- Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча
- Мастакі-сацрэалісты СССР
- Мастакі-сацрэалісты Азербайджана
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Азербайджанскай ССР
- Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР