Перайсці да зместу

Піліп Андрэевіч Іваноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Піліп Іваноў
Поўнае імя Піліп Андрэевіч Іваноў
Нарадзіўся 21 ліпеня 1990(1990-07-21)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см[2]
Вага 87 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Дынама (Мінск) 5 (0)
2012 Беларусь Гомель 0 (0)
2012 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 12 (5)
2013 Беларусь Віцебск 14 (7)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 5 (0)
2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 5 (0)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 9 (0)
2015—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 82 (22)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 25 (4)
2019 Беларусь Мінск 6 (1)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 12 (2)
2020 Латвія Ліепая 8 (1)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 28 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Піліп Іваноў (нар. 21 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубліруючы склад. У сакавіку 2012 года пакінуў «Дынама» і перайшоў у «Гомель», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 года разарваў кантракт з гомельскім клубам[3], а ў жніўні стаў іграком мінскага клуба СКВІЧ.

У лютым 2013 года перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клуба, але пасля з’яўлення ў Віцебску фінансавых праблем у жніўні 2013 года папоўніў склад брэсцкага «Дынама». У «Дынама» не здолеў замацавацца ў аснове і ў снежні 2013 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны.

Са студзеня 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[4], у выніку ў сакавіку 2014 года папоўніў склад гэтага клуба[5]. У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[6].

У канцы жніўня 2014 года папоўніў склад першалігавай «Іслачы»[7]. Згуляў за гэты клуб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[8].

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», з якім у красавіку падпісаў кантракт[9]. Стаў адным з лідараў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды, стаў звычайна выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[10].

29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[11] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[12]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[13]. У першым жа матчы пасля вяртання, 20 жніўня 2017 года супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клубу атрымаць перамогу з лікам 3:2.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[14]. Спачатку ў пераважна выхадзіў на замену, аднак з ліпеня 2018 года, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Аляксандра Макася, стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[15]. Тым не менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт з мінчанамі[16], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў разарваны[17].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Мінска»[18]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[19].

У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Дынама»[20], дзе неўзабаве стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[21].

У сакавіку 2020 года стаў іграком «Ліепаі»[22]. Пакінуў каманду ў жніўні 2020 года[23].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[24]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021 і з’ехаў у Польшчу, жыў у Кракаве[25].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 9 0
2008 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 13 2
2009 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 2 0
2010 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 1 0
2011 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 2 0
2012 (1) Д1 Гомель Беларусь 0 0
2012 (2) Д2 СКВІЧ Беларусь 12 5
2013 (1) Д2 Віцебск Беларусь 14 7
2013 (2) Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 5 0
2014 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 5 0
2014 (2) Д2 Іслач Беларусь 9 0
2015 Д2 Крумкачы Беларусь 29 14
2016 Д1 Крумкачы Беларусь 27 2
2017 Д1 Крумкачы Беларусь 26 6
2018 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 25 4
2019 (1) Д1 Мінск Беларусь 6 1
2019 (2) Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 12 2
2020 (1) Д1 Ліепая Латвія 8 1
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 28 7
  1. Filipp Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.teams.by/-/player-294/
  3. "Гомель" расстался с Филиппом Ивановым (руск.). football.by (16 ліпеня 2012). Праверана 24 красавіка 2024.
  4. Рыжко, Иванов, Бушман, Ярославский и Пидвирный на просмотре в "Шахтере" (руск.). football.by (31 студзеня 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
  5. Футбол. Встреча "Шахтера" с болельщиками. В поисках стульев (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2014.
  6. «Шахтер» расторг контракт с Филиппом Ивановым (руск.). by.tribuna.com.
  7. Нападающий "Шахтера" перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (30 жніўня 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
  8. Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована" (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
  9. «Крумкачы» подписали контракты с Филиппом Иванов и Ильей Пуховым (руск.). by.tribuna.com.
  10. Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами" (руск.). football.by (13 кастрычніка 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
  11. Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты (руск.). football.by (29 ліпеня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  12. Филипп Иванов расторг соглашение с "Крумкачами" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  13. Филипп Иванов вновь в составе ФК "Крумкачы" (руск.). football.by (20 жніўня 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
  14. Филипп Иванов подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (4 лютага 2018). Праверана 24 красавіка 2024.
  15. Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (3 лютага 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  16. Минское "Динамо" сообщило о возвращении Филиппа Иванова (руск.). football.by (14 лютага 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  17. Минское "Динамо" спустя две недели после подписания контракта, объявило о расставании с Филиппом Ивановым (руск.). football.by (28 лютага 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  18. Филипп Иванов стал игроком "Минска" (руск.). football.by (4 сакавіка 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  19. "Минск" расстался с Филиппом Ивановым (руск.). football.by (30 чэрвеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  20. Филипп Иванов вернулся в минское "Динамо" (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  21. Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.
  22. Филипп Иванов и Сейду Яхая перешли в "Лиепаю" (руск.). football.by (13 сакавіка 2020). Праверана 24 красавіка 2024.
  23. Футбол. Филипп Иванов покинул "Лиепаю" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021.
  24. Филипп Иванов вернулся в НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (1 лютага 2021). Праверана 24 красавіка 2024.
  25. Гэтыя футбалісты з’ехалі з Беларусі: адзін змяніў піва на крыпту, іншы прарываецца з Мексікі ў ЗША . by.tribuna.com (29 лютага 2024). Праверана 24 красавіка 2024.