Перайсці да зместу

Піліп Ігаравіч Вайцяховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Піліп Вайцяховіч
Поўнае імя Піліп Ігаравіч Вайцяховіч
Нарадзіўся 26 сакавіка 1990(1990-03-26)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 79 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Партызан (Мінск) 2 (-5)
2007   Беларусь МТЗ-РІПА-2 (Мінск) 12 (-23)
2008   Беларусь Полацк 2 (-6)
2011—2012 Швецыя Фрэй (Тэбю) 10
2012 Швецыя Асірыска (Сёдэртэлье) 0 (0)
2013 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 7 (-7)
2014—2015 Швецыя АФК Юнайтэд (Упландс-Весбю) 16
2016 Швецыя Умеа 13 (-20)
2016 Швецыя Трольхетан 1 (-5)
2017 Швецыя Вернаму 0 (0)
2018 Швецыя Васалунд (Сольна) 25
2019—2023 Швецыя Вернаму 102 (-120)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (-5)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (-8)
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (-3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 верасня 2018

Піліп Вайцяховіч (нар. 26 сакавіка 1990, Маладзечна) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), аддаваўся ў арэнду «Полацку». Не змог заняць месца ў аснове мінскага клуба і ў пачатку 2011 года перайшоў у клуб «Фрэй» з трэцяга па рангу дывізіёна Швецыі. У 2012 годзе трапіў у іншы шведскі клуб «Асірыска», дзе быў другім брамнікам.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[3]. Але за брэсцкі клуб правёў толькі адну гульню — 17 сакавіка 2013 года ў Кубку Беларусі супраць СКВІЧа (паражэнне 0:1), пасля чаго трапіў на лаўку запасных. У жніўні 2013 пакінуў брэсцкі клуб[4].

У верасні 2013 года стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[5], дзе стаў гуляць у аснове. У лютым 2014 года зноўку трапіў у Швецыю, стаўшы іграком клуба трэцяга шведскага дывізіёна «АФК Юнайтэд»[6].

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у фінскім ВПС, але не падышоў[7] і неўзабаве перайшоў у клуб «Умеа»[8]. Пазней гуляў за «Трольхетан» і «Вернаму». У 2018 годзе выступаў за «Васалунд», а ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Вернаму», з якім у 2020 годзе перамог у трэцім, а на наступны год і ў другім шведскім дывізіёне і выйшаў у Алсвенскан. У 2022 годзе быў асноўным брамнікам каманды ў найвышэйшым дывізіёне, у сезоне 2023 стаў радзей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2023 года пакінуў клуб[9].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевыя зборныя розных узростаў, таксама выклікаўся ў алімпійскую зборную Беларусі.

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

  • Швецыя Пераможца Суперэтан: 2021
  • Швецыя Пераможца Этан: 2020 (зона Поўдзень)
  1. Filipp Vojtekhnovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pilip Vaitsiakhovich // FBref
  3. Войтехович, Сато, Кендыш и еще 4 футболиста официально стали игроками брестского «Динамо» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (16 сакавіка 2013).
  4. Войтехович, Ситчинава и Чапидзе покинули брестское «Динамо» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (13 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2013.
  5. Филипп Войтехович перешел в «Ведрич-97» (руск.). football.by (9 верасня 2013). Праверана 17 лістапада 2023.
  6. Филипп Войтехович перешел в клуб третьего шведского дивизиона (руск.). football.by (16 лютага 2014). Праверана 17 лістапада 2023.
  7. Финский "ВПС" не стал заключать контракт с Филиппом Войтеховичем (руск.). football.by (18 сакавіка 2016). Праверана 17 лістапада 2023.
  8. Филипп Войтехович стал игроком шведского "Умео" (руск.). football.by (21 сакавіка 2016). Праверана 17 лістапада 2023.
  9. Швеция. Войтехович покинул "Вернаму" (руск.). football.by (15 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023.
  10. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 4 снежня 2023.