Пількаўшчына
Вёска
Пількаўшчына
| ||||||||||||||||||||||
Пі́лькаўшчына[1] (трансліт.: Piĺkaŭščyna, руск.: Пильковщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 49 жыхароў. У 1904 годзе вёска, 124 жыхары, у 1908 годзе — 19 двароў, 119 жыхароў. У 1921 годзе вёска ў гміне Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 22 двары, 104 жыхары. У 1931 годзе — 24 двары, 132 жыхары[2]. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе ў вёсцы 26 двароў, 134 жыхары. У 1948 годзе створаны калгас «Новы шлях». З 1950 да 1959 года вёска — цэнтр узбуйненага калгаса «Зара» (да 30 ліпеня 1957 года калгас імя Молатава), з 1988 года ў калгасе імя Леніна, з 1994 года ў аграфірме «Зара», з са��авіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі). У 1960 годзе 132 жыхары. На 1 студзеня 1997 года 40 двароў, 92 жыхары.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Хата, у якой нарадзіўся Максім Танк. Хутар, на якім нарадзіўся паэт, знаходзіцца на ўскрайку леса, за кіламетр ад вёскі Пількаўшчына[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко, 1912—1995) — народны паэт Беларусі.
- Іосіф Уладзіміравіч Скурко (1938—1989) — паэт, перакладчык, кінадраматург.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
- ↑ zviazda.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пількаўшчына
- Pilkowszczyzna, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 142.