Праблема пакінутых амерыканскіх ваеннапалонных у В’етнаме
Праблема пакінутых у В‘етнаме амерыканскіх ваеннапалонных тычыцца меркаванага існавання значнай колькасці ваеннапалонных з ЗША, якія не былі вернуты на радзіму пасля заканчэння вайны ў В’етнаме і заключэння Парыжскага пагаднення.
Вытокі праблемы
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ падчас самой В’етнамскай вайны недахоп крыніц інфармацыі ў Паўночным В’етнаме спрыяў адсутнасці ў ЗША даных аб дакладным ліку ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў руках праціўніка[1]. Нярэдка ўлады абапіраліся на звесткі з в’етнамскіх навінавых артыкулаў і радыёэфіраў, не заўсёды дакладных, а таксама на спісы імёнаў, перададзеных невялікай колькасцю амерыканскіх ваеннапалонных, якія апынуліся на свабодзе да таго моманту. Дэпартамент абароны (англ.: Department of Defense) вёў спісы забітых у баі і тых, чые целы не былі падабраны, ваеннапалонных, зніклых на поле бою. Лічбы адрозніваліся, але чакалася вяртанне пасля заканчэння баявых дзеянняў прыкладна 600 чалавек[2]. Гэтай праблемай займаліся такія арганізацыі, як:
- National League of POW/MIA Families
- National Alliance of Families (заснаваны ў 1990)
Пытаннем таксама шмат займаўся амерыканскі палітык Рос Пера.
У сярэдзіне 1980-х гадоў амерыканцы і в’етнамцы сустракаліся і вялі сумесную работу па вяртанні астанкаў загінулых амерыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў В’етнаме. Аналагічная работа праводзілася ў Лаосе, у Камбоджы ж ёй перашкаджалі палітычныя складанасці.
Аднак не ўсе ў ЗША былі задаволеныя прадпрымаемымі намаганнямі. Палкоўнік ВПС у адстаўцы Джэй Бейлі спрабаваў правесці ўласную аперацыю[3][4]. Яму ўдалося сабраць грошы, але невялікае судна так і не пакінула док[4]. Некалькі паездак у Паўднёва-Усходнюю Азію з мэтай усталяваць месцазнаходжанне ваеннапалонных распачаў Бо Грыц. Па некаторых звестках, амерыканскае спецпадраздзяленне «Дэльта» двойчы пачынала рыхтавацца да місіі па вызваленні ваеннапалонных, але абодва разы аперацыя адмянялася.
Ветэран В’етнама Боб Сміт, стаўшы парламентарыем, зрабіў праблему пакінутых ваеннапалонных адной з галоўных тэм сваёй дзейнасці[5]. 14 паездак у ПУА для збору інфармацыі аб ваеннапалонных за свой кошт здзейсніў амерыканскі палітык Том Уолш[6].
У сваім інтэрв’ю 2002 года камбаджыйскі дзяржаўны дзеяч Пен Саван паведаміў, што чуў ад сваіх ахоўнікаў аб амерыканскіх ваеннапалонных, калі сам быў зняволеным. На яго думку, некаторых з іх адпраўлялі ў СССР[7].
Падчас прэзідэнцкай кампаніі Джона Кэры тэма паднімалася зноў. Кэры абвінавачвалі ў знішчэнні і замоўчванні доказаў, якія сведчылі пра выжылых ваеннапалонных падчас яго знаходжання на чале камітэта Кэры. Ён жа адмаўляў гэтыя абвінавачванні.
Зноскі
- ↑ McConnell, Malcolm; Schweitzer III; Theodore G. Inside Hanoi's Secret Archives: Solving the MIA Mystery (англ.). — Simon & Schuster, 1995. — ISBN 0-671-87118-8. pp. 32-33.
- ↑ McConnell and Schweitzer, Inside Hanoi’s Secret Archives, p. 31.
- ↑ McConnell and Schweitzer, Inside Hanoi’s Secret Archives, pp. 170—172.
- ↑ а б Isaacs, Arnold R. Vietnam Shadows: The War, Its Ghosts, and Its Legacy. — Johns Hopkins University Press, 2000. — ISBN 0-8018-6344-9. p. 123.
- ↑ Adam Clymer (1993-09-08). "Claim of P.O.W. Cover-Up Rends Senate Decorum". The New York Times. Праверана 2008-01-05.
- ↑ "Tom Walsh, Former Casper Mayor Dies at 67". KULR-TV. Associated Press. 2010-01-04. Архівавана з арыгінала 17 ліпеня 2011. Праверана 2010-01-07.
- ↑ Saroeun, Bou; Faby, Patrick (2002-07-19). "Pen Sovann - former revolutionary and Prime Minister". The Phnom Penh Post. Праверана 2016-03-01.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Records of U.S. Military Casualties, Missing in Action, and Prisoners of War from the Era of the Vietnam War at The National Archives
- A Finding Aid to Records Relating to American Prisoners of War and Missing in Action from the Vietnam War Era, 1960—1994 (all congressional committees and hearings)
- A Finding Aid to Records Relating to American Prisoners of War and Missing in Action from the Vietnam War Era, 1960—1994 (Kerry committee)
- The Vietnam-Era Prisoner-of-War/Missing-in-Action Database at Library of Congress
- Report of the Select Committee on POW/MIA Affairs at Library of Congress (98Mb PDF)
- Report of the Select Committee on POW/MIA Affairs — Executive Summary only at Federation of American Scientists (HTML)
- Blog covers Widow’s travels to Vietnam in search of her MIA husband’s jet crash site in Que Son Mtns Архівавана 20 мая 2023.
- MIA Facts Site — Joe Schlatter, Colonel, U. S. Army, Retired
- Bill Hendon An Enormous Crime companion website
- Video of C-SPAN special segment, Author Carol Jose speaks about book on the National League of Families
- CBS News, «Woman Wears POW/MIA Bracelet for 40 years» News spot about a woman’s dedication to a missing Vietnam War soldier and his family.