Пошта Ватыкана
Пошта Ватыкана | |
---|---|
Тып | бізнес, прадпрыемства, дзяржаўнае прадпрыемства[d] і паштовая арганізацыя[d] |
Заснаванне | 11 лютага 1929 |
Заснавальнікі | Ватыкан |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | лагістыка і postal sector[d] |
Сайт | postevaticane.va (італ.) |
«Пошта Ватыкана» (італ.: Poste vaticane) — ватыканская дзяржаўная кампанія, аператар ватыканскай дзяржаўнай паштовай сеткі. Член Сусветнага паштовага саюза.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праз два дні пасля заснавання сучаснай дзяржавы Ватыкан у выніку заключэння 11 лютага 1929 года Латэранскіх пагадненняў паміж Італіяй і Святым Прастолам з дапамогай італьянскага ўрада была заснаваная паштовая служба Ватыкана. 1 чэрвеня таго ж года Ватыкан стаў членам Сусветнага паштовага саюза. 29 ліпеня паміж Ватыканам і Італіяй быў складзены паштовы дагавор аб дастаўцы пошты праз Рым, які набыў моц 1 жніўня 1929 года.
Аддзяленні
[правіць | правіць зыходнік]Пошта Ватыкана мае чатыры паштовыя аддзяленні: на пл. Святога Пятра, у Ватыканскім музеі, каля Латэранскай базілікі і ў царкве святога Паўла.
Адна з дзеючых паштовых скрынь для збору карэспандэнцыі размешчана на даху сабора Святога Пятра.