Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскім востраве
Помнік | |
Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскім востраве | |
---|---|
Pomnik św. Jana Nepomucena na Ostrowie Tumskim | |
| |
51°06′53″ пн. ш. 17°02′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Вроцлаў |
Скульптар | Ян Юрый Урбанскі |
Дата заснавання | 1732 |
Будаўніцтва | 1730—1732 гады |
Вышыня | 9,5 |
Матэрыял | пясчанік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
По́мнік Св. Я́ну Непаму́цкаму — помнік аўтарства Яна Юрыя Урбанскага ў гонар святога Яна Непамуцкага на Тумскім востраве ва Вроцлаве. Маючы вышыню 9,5 метраў, з'яўляецца найвялікшым у свеце помнікам гэтаму святому.
Ва Вроцлаве знаходзяцца яшчэ чатыры помнікі святому Яну Непамуцкаму: на вул. Святаянскай, Траўгута, Асабовіцкай і Шэўскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Помнік паўстаў у 1730—1732 гадах на замову ўроцлаўскай кафедральнай капітулы. Пастаўлены на Касцёльнай плошчы, перад касцёлам Св. Крыжа і каталіцкім прытулкам Orphanotropheum. Паводле хронікі, быў адчынены ў маі 1732 года і каштаваў 2049 флорынаў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік выкананы з пясчаніку ў барочным стылі, у плане нагадвае грэчаскі крыж. На цокалі пастаменту змешчаныя чатыры сцэны з жыцця святога. На першай Ян Непамуцкі спавядае каралеву Сафію, жонку чэшскага караля Вацлава IV Люксембургскага. На другой Непамуцэн паказаны ў адным з эпізодаў паломніцтва, яшчэ адна сцэна датычыць моманту допыту святога ў караля Вацлава, а апошняя — скідання яго ў Влтаву. Вышэй знаходзяцца картушы з запісамі пра фундатараў і з тэалагічнымі каментарамі. Над імі — постаці ангелаў-атлантаў, якія трымаюць пірамідальны блок з постаццю святога Непамуцэна. Ён стаіць на аблоках з паднятай угору рукой, якая трымае крыж. З аблокаў выглядаюць ангелкі. Над галавой святога зоркі, атаясамленыя з тымі зоркамі, што з'явіліся на небе падчас замардавання мучаніка. Помнік агароджаны каменнай балюстрадай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyklopedia Wrocławia. — Wrocław: Wydawnictwo Dolnośląskie, 2006. — ISBN 83-7384-561-5.
- Wojciech Chądzyński. Wrocław jakiego nie znacie. — Wrocław: VIA NOVA, 2010. — ISBN 978-83-60544-75-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Яну Непамуцкаму на Тумскім востраве