Помнік Калініну (Мінск)
Выгляд
Славутасць | |
Помнік Калініну | |
---|---|
53°55′24″ пн. ш. 27°36′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | I. Глебаў, В. Палійчук |
Архітэктар | Ю. Грыгор’еў, А. Няўзораў |
Дата пабудовы | 1978 год |
Матэрыял | бронза і граніт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік Калініну — помнік у Мінску, размешчаны на плошчы Калініна па праспекце Незалежнасці. Прысвечаны дзеячу Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, Герою Сацыялістычнай Працы М. І. Калініну. Арыентаваны ў бок праспекта Незалежнасці, з’яўляецца ідэйна-мастацкім цэнтрам плошчы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аўтары помніка — скульптары I. Глебаў, В. Палійчук, архітэктары Ю. Грыгор’еў, А. Няўзораў. Пастаўлены ў 1978 г. Бронзавая фігура вышыный 4,5 м устаноўлена на высокім 5-метровым пастаменце прамавугольнай формы. Жэст рукі, нешырокі крок, складкі зашпіленага паліто надаюць постаці энергію і дынамічнасць. Стрыманая пластыка адпавядае велічнаму і ўрачыстаму ладу помніка. Пастамент і ступеньчаты стылабат абліцаваны паліраваным чырвоным гранітам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 88. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Калініну (Мінск)